звіхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што (разм.).

Тое, што і вывіхнуць.

Ён звіхнуў нагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звіхну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. звіхну́ звіхнё́м
2-я ас. звіхне́ш звіхняце́
3-я ас. звіхне́ звіхну́ць
Прошлы час
м. звіхну́ў звіхну́лі
ж. звіхну́ла
н. звіхну́ла
Загадны лад
2-я ас. звіхні́ звіхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час звіхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звіхну́ць сов., разг. вы́вихнуть; свихну́ть; сверну́ть;

з. нагу́ — вы́вихнуть (свихну́ть, сверну́ть) но́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Зрабіць вывіх; вывіхнуць. — Я шукаў карову і ў лесе, бегучы, ступіў у зарослую дзеразой яму і ўпаў, і вельмі нага баліць. Мусіць гэта я нагу звіхнуў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вихнуть сов. вы́віхнуць, звіхну́ць, вы́круціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрыві́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Вывіхнуць, звіхнуць; падвярнуць. Спрывіліць нагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіхну́ты разг. вы́вихнутый; сви́хнутый; свёрнутый; см. звіхну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стро́нціць ‘пашкодзіць, звіхнуць’ (Сцяшк. Сл.), ‘пакалечыць’ (іўеў., шальч., воран., паст., Сл. ПЗБ), стро́нціцца ‘ўпасці’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. strącić ‘збіць, зваліць, упіхнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свихну́ть сов., разг. звіхну́ць, вы́віхнуць, спрыві́ліць;

свихну́ть себе́ ше́ю скруці́ць (злама́ць) сабе́ галаву́а́рак);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сверну́ть сов.

1. (скатать) скруці́ць, мног. паскру́чваць;

2. (завернуть с краёв) згарну́ць, мног. пазго́ртваць;

3. перен. (сузить, ограничить деятельность) згарну́ць, мног. пазго́ртваць; (сократить) скараці́ць;

4. воен. (перестроить в глубину) перастро́іць, перашыхтава́ць;

сверну́ть фронт в коло́нну перастро́іць (перашыхтава́ць) фронт у кало́ну;

5. (повернуть в сторону, придать другое направление) звярну́ць, завярну́ць, збо́чыць;

сверну́ть с доро́ги в лес звярну́ць (завярну́ць, збо́чыць) з даро́гі ў лес;

6. перен. (переменить тему разговора) звярну́ць;

7. (свихнуть) разг. звярну́ць, звіхну́ць;

8. (сбить на сторону) звярну́ць, мног. пазваро́чваць, збіць, мног. пазбіва́ць;

9. (одолеть — о болезни) прост. скруці́ць;

10. (вертя, испортить) разг. скруці́ць, мног. паскру́чваць;

сверну́ть ключ скруці́ць ключ;

сверну́ть го́лову (ше́ю) скруці́ць галаву́ы́ю); см. свёртывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)