зву́зіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зіцца; зак.

Стаць вузкім або вузейшым.

|| незак. звужа́цца, -а́ецца і зву́жвацца, -аецца.

|| наз. звужэ́нне, -я, н. і зву́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зву́зіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зву́зіцца зву́зяцца
Прошлы час
м. зву́зіўся зву́зіліся
ж. зву́зілася
н. зву́зілася
Дзеепрыслоўе
прош. час зву́зіўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зву́зіцца сов. су́зиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зву́зіцца, ‑зіцца; зак.

1. Стаць вузкім або вужэйшым. Вочы звузіліся. □ Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прыпыленымі канавамі. Быкаў.

2. перан. Паменшыцца, скараціцца. Пасля ўказу польскіх магнатаў у 1696 годзе аб забароне друкавання на беларускай мове літаратурнае жыццё Беларусі прыкметна звузілася. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́зиться зву́зіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушы́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ецца; зак.

Звузіцца, укараціцца пры шыцці.

|| незак. ушыва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звужа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да звузіцца.

2. Зал. да звужаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зву́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да звузіцца.

2. Зал. да звужваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саступі́цца, ‑ступіцца; зак.

Разм. Зменшыцца ў памерах ад вільгаці; звузіцца (пра тканіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зву́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. звужваць — звузіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. звужвацца — звузіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)