зво́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зво́дка зво́дкі
Р. зво́дкі зво́дак
Д. зво́дцы зво́дкам
В. зво́дку зво́дкі
Т. зво́дкай
зво́дкаю
зво́дкамі
М. зво́дцы зво́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Дакумент, запіска, у якой зведзены разам якія-н. звесткі, даныя.

Аператыўная з.

З. аб ходзе сяўбы.

З. надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зво́дка ж. (документ) сво́дка;

аператы́ўная з. — операти́вная сво́дка;

з. аб надво́р’і — сво́дка пого́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Дакумент, у якім сабраны і зведзены разам звесткі пра што‑н. Зводка пагоды. Аператыўная зводка. □ І Лялькевіч мусіў пераказваць апошнія зводкі Саўінфармбюро, якія тыдзень назад Анатоль прынёс з атрада. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́р’е, -я, н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.

Зводка надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метэарало́гія, -і, ж.

Навука аб зямной атмасферы, яе будове, уласцівасцях і працэсах, што адбываюцца ў ёй.

|| прым. метэаралагі́чны, -ая, -ае.

Метэаралагічная зводка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метэазво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Метэаралагічная зводка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́дамасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Спіс, зводка якіх-н. фактычных даных.

Разліковая в.

2. мн. Назва некаторых перыядычных выданняў.

Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разведзво́дка ж. (разве́двальная зво́дка) воен. разведсво́дка (разве́дывательная сво́дка)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сво́дка ж.

1. (действие) звядзе́нне, -ння ср.;

2. (документ) зво́дка, -кі ж.;

операти́вная сво́дка аператы́ўная зво́дка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)