зве́рскі, -ая, -ае.

1. Уласцівы зверу (у 2 знач.); люты, жорсткі.

Зверскае забойства.

2. Вельмі моцны, надзвычайны (разм.).

З. апетыт.

|| наз. зве́рства, -а, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́рскі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зве́рскі зве́рская зве́рскае зве́рскія
Р. зве́рскага зве́рскай
зве́рскае
зве́рскага зве́рскіх
Д. зве́рскаму зве́рскай зве́рскаму зве́рскім
В. зве́рскі (неадуш.)
зве́рскага (адуш.)
зве́рскую зве́рскае зве́рскія (неадуш.)
зве́рскіх (адуш.)
Т. зве́рскім зве́рскай
зве́рскаю
зве́рскім зве́рскімі
М. зве́рскім зве́рскай зве́рскім зве́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зве́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зве́рскі зве́рская зве́рскае зве́рскія
Р. зве́рскага зве́рскай
зве́рскае
зве́рскага зве́рскіх
Д. зве́рскаму зве́рскай зве́рскаму зве́рскім
В. зве́рскі (неадуш.)
зве́рскага (адуш.)
зве́рскую зве́рскае зве́рскія (неадуш.)
зве́рскіх (адуш.)
Т. зве́рскім зве́рскай
зве́рскаю
зве́рскім зве́рскімі
М. зве́рскім зве́рскай зве́рскім зве́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зве́рскі зве́рский, изуве́рский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы зверу (у 2 знач.).

2. Жорсткі, люты, дзікі. Зверскія расправы. □ Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары. Лынькоў.

3. Разм. Вельмі вялікі; надзвычайны. Зверскі апетыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. гл. зверскі.

2. Зверскі ўчынак, жорсткасць.

Фашысцкія зверствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́таўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ката. // Жорсткі, зверскі. Катаўская расправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рский

1. зве́рскі; (свирепый) лю́ты;

2. (очень сильный) страшэ́нны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сібе́рны ‘пранізлівы халодны (пра вецер); злы, буяны (аб чалавеку)’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Нік., Жд. 1), ‘вялікі’: сіберны мароз (Пятк., Сержп. Прымхі, Жд. 2), ‘злосны, дрэнны’ (Жыв. сл.), сібі́рны ‘злы, жорсткі’ (Некр., Бяльк., Жд. 1, Скарбы), сібі́рка ‘сіберны, халодны вецер’ (Бяльк.), sibièrny ‘вылюдак, прыгнятальнік’ (Федар. 4), sibírnik ‘бандыт, крымінальнік’ (Варл.). Рус. смал., варонеж. сиби́рныйзверскі, злы’. Калі меркаваць па першым значэнні, то, відавочна, з сівер (гл.) пад уплывам Сібір у духу народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)