збо́рнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. збо́рнік збо́рнікі
Р. збо́рніка збо́рнікаў
Д. збо́рніку збо́рнікам
В. збо́рнік збо́рнікі
Т. збо́рнікам збо́рнікамі
М. збо́рніку збо́рніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

радні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., ро́дніць; незак., каго-што з кім-чым.

1. Ствараць адносіны роднасці паміж кім-н.

2. Рабіць падобным, збліжаць.

Гэтыя два зборнікі вершаў родняць паэтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ураджа́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўраджаю. Ураджайныя ведамасці.

2. Які характарызуецца багатым ураджаем. Быў той год ураджайным, як ніколі. Жыты ў полі стаялі сцяной. Лынькоў. Сподам сцелецца ягаднік — яркія пацеркі суніц і сіваватыя, асабліва ўраджайныя сёлета, чарніцы. Брыль. // перан. Разм. Багаты на што‑н. 1958 і 1959 гады былі ўраджайныя на першыя паэтычныя зборнікі і ў пераважнай большасці добрыя. Лужанін. На паэмы пасляваенны час, можна сказаць, быў у нашай літаратуры ўраджайны. Лойка.

3. Які вызначаецца высокай ураджайнасцю. Ураджайны сорт пшаніцы. Ураджайная культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)