збо́рнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
збо́рнік |
збо́рнікі |
| Р. |
збо́рніка |
збо́рнікаў |
| Д. |
збо́рніку |
збо́рнікам |
| В. |
збо́рнік |
збо́рнікі |
| Т. |
збо́рнікам |
збо́рнікамі |
| М. |
збо́рніку |
збо́рніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
збо́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Кніга, у якой сабраны якія-н. творы, дакументы.
З. вершаў.
З. архіўных дакументаў.
2. Рэзервуар для збору якой-н. вадкасці, газу (спец.).
З. нафты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
збо́рнік м. сбо́рник;
з. ве́ршаў — сбо́рник стихо́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збо́рнік, ‑а, м.
1. Кніга, у якой сабраны якія‑н. літаратурныя творы, матэрыялы, дакументы і пад. Зборнік вершаў. Зборнік апавяданняў. Зборнік матэрыялаў з’езда. Зборнік архіўных дакументаў. // Вучэбны дапаможнік, у якім сабраны задачы і практыкаванні па якім‑н. прадмеце. Зборнік задач па алгебры. Зборнік практыкаванняў па беларускай мове.
2. Спец. Рэзервуар для збору якой‑н. вадкасці або газу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сбо́рник збо́рнік, -ка м.;
сбо́рник стихо́в збо́рнік ве́ршаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
малі́твеннік і маліто́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Зборнік малітваў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Зборнік твораў для спеву.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
антало́гія
‘зборнік’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
антало́гія |
антало́гіі |
| Р. |
антало́гіі |
антало́гій |
| Д. |
антало́гіі |
антало́гіям |
| В. |
антало́гію |
антало́гіі |
| Т. |
антало́гіяй антало́гіяю |
антало́гіямі |
| М. |
антало́гіі |
антало́гіях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пісьмо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).
Зборнік узораў для пісання пісьмаў рознага зместу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зада́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Зборнік задач (у 2 знач.).
З. па фізіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)