збо́жжавыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. збо́жжавыя
Р. збо́жжавых
Д. збо́жжавым
В. збо́жжавыя
Т. збо́жжавымі
М. збо́жжавых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

збо́жжавыя, -ых.

Злакавыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і пад.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу.

Сяўба збожжавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́жжавыя, -вых мн. зерновы́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каласавы́я, -ы́х.

Злакавыя збожжавыя расліны.

Уборка каласавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́жжавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. збо́жжавы збо́жжавая збо́жжавае збо́жжавыя
Р. збо́жжавага збо́жжавай
збо́жжавае
збо́жжавага збо́жжавых
Д. збо́жжаваму збо́жжавай збо́жжаваму збо́жжавым
В. збо́жжавы (неадуш.)
збо́жжавага (адуш.)
збо́жжавую збо́жжавае збо́жжавыя (неадуш.)
збо́жжавых (адуш.)
Т. збо́жжавым збо́жжавай
збо́жжаваю
збо́жжавым збо́жжавымі
М. збо́жжавым збо́жжавай збо́жжавым збо́жжавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пале́глы, -ая, -ае.

Які прыгнуўся сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны).

Палеглая збажына.

|| наз. пале́гласць, -і, ж. (спец.).

П. жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспява́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. гл. паспець¹.

2. Тое, што і спець¹ (разм.).

Збожжавыя паспяваюць да жніўня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выляга́ць, ‑ае; незак.

Прыгінацца сцяблом да зямлі (пра збожжавыя расліны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́каласаваць, ‑суе; зак.

Выпусціць колас (пра збожжавыя расліны). Выкаласавала жыта на палетках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зерновы́е мн., сущ., бот. збо́жжа, -жжа ср., збо́жжавыя, -вых мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)