Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБО́ЖЖАВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
расліны, якія вырошчваюць пераважна на збожжа — асн. прадукт харчавання чалавека. корм для жывёл і сыравіна для многіх галін прам-сці. З.к. падзяляюць на зерневыя, у т. л.крупяныя культуры (найб. пашыраны пшаніца, рыс, жыта, кукуруза, ячмень, авёс, проса, сорга, грэчка, а таксама чуміза, магар, пайза, дагуса і інш.) і бабовыя (зернебабовыя) культуры. Займаюць амаль палову ўсіх пасяўных плошчаў свету і вырошчваюцца практычна на ўсіх кантынентах. На Беларусі пад З.к. занята каля 3 млн.га, яны даюць ⅓ таварнай прадукцыі раслінаводства. З хлебных злакавых культур найб. плошчы займаюць жыта і ячмень, вырошчваюць таксама азімую і яравую пшаніцу, авёс, кукурузу (у паўд. раёнах), грэчку і проса, зернебабовыя культуры. Зерне хлебных злакаў высокапажыўнае, мае 60—80% вугляводаў, 7—20% бялкоў, 2—5% тлушчу. ферменты, вітаміны і інш., зерне бабовых — багатае бялком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНКА́ГУА (Rancagua),
горад у Цэнтр. Чылі. Адм. ц.вобл. Лібертадр. Засн. ў 1743. Каля 200 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, люцэрна, бульба, фрукты, агародніна, жывёлагадоўля). Прам-сць: металаапр., кансервавая, мукамольная, дрэваапрацоўчая. Гіст. музей Б.О’Хігінса. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́ЎСКАЕ,
нізіннае балота ў Беларусі, у Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Іванаўскіх р-нах Брэсцкай вобл., на вадазборы р. Ясельда. Пл. 22,9 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м. Часткова асушанае, выкарыстоўваецца пад сенажаць, збожжавыя і кармавыя культуры; на неасушаных участках пераважаюць хмызнякі, асокі і разнатраўе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГАРА́ННЕ РАСЛІ́Н,
заўчаснае засыханне раслін у выніку працяглай глебавай і атм. засухі. Асабліва адчувальныя да засухі збожжавыя культуры, у якіх выгаранне (найбольш плямамі, вельмі рэдка вял. масівамі) ва ўмовах Беларусі часцей у 1-й пал. лета, да пачатку фарміравання зерня, у першую чаргу на пясчаных узгорках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛА,
нізіннае балота на З Ельскага і У Лельчыцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Убарць і Батыўля. Пл. 17,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана адкрытай сеткай, 4,2 тыс.га дрэнажом. Вырошчваюць сеяныя травы і збожжавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НДЭР (Zinder),
горад на Пд Нігера. Адм. ц. дэпартамента Зіндэр. Каля 150 тыс.ж. (1995). Вузел шашэйных дарог, канцавы пункт транссахарскай дарогі Лагуат—Айн-Салах — З. (Алжыр—Нігерыя). Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, бавоўна, арахіс, жывёлагадоўля). Прадпрыемствы па перапрацоўцы арахісу, прадуктаў жывёлагадоўлі. Рамёствы (выраб скур, пляценне кошыкаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСЯЎНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
сельскагаспадарчыя расліны, якія высяваюцца пад покрыва асн. культуры з мэтай атрымання дадатковага ўраджаю. У якасці П.к. выкарыстоўваюць лубін, сырадэлю, райграс аднагадовы і інш., а таксама шматгадовыя травы (напр., канюшыну), якія падсяваюць пад азімыя ці яравыя збожжавыя і яны даюць ураджай у наступныя гады вегетацыі. П.к. выкарыстоўваюцца ў падпокрыўных пасевах. Гл. таксама Прамежкавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАНА́ (Paraná),
горад на У Аргенціны. Адм. ц. правінцыі Энтрэ-Рыяс. Засн. ў 1730. У 1853—63 сталіца Аргенціны. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт на р. Парана, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, цэментная. Вытв-сцьтрансп. абсталявання. Рыбалоўства. Ун-т. Абсерваторыя. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЁС (Avena),
род аднагадовых травяністых раслін сям. злакаў. Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць пустазельныя віды. На Беларусі культывуецца авёс пасяўны яравы і азімы (каштоўная харч. і кармавая культура; вядомы з 7 ст.н.э.), 2 віды — авёс шчаціністы і аўсюк — дзікарослыя (пустазелле ў пасевах яравых культур).
Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна. Вегетац. перыяд 85—115 сут. Самаапыляльнік. Лепшыя глебы — дзярнова-падзолістыя, супясчаныя і лёгкасугліністыя з добрай аэрацыяй. Пасяўная пл. ў рэспубліцы 309 тыс.га (1993); сярэдняя ўраджайнасць 2,3—2,5, макс. — 7 т/га. Высяваецца на корм у сумесі з лубінам, вікай, гарохам і інш. культурамі. Асн. зернефуражная культура. Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку. Раянаваныя сарты: Эрбграф, Буг, Асілак. Асн. шкоднікі аўса пасяўнога: шведская муха, збожжавыя блохі, тля, злакавыя трыпсы; хваробы: іржа, галаўня, бактэрыёз, мучністая раса.
Літ.:
Митрофанов А.С., Митрофанова К.С. Овёс. 2 изд. М., 1972.