заязджа́ць гл. заехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заязджа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заязджа́ю заязджа́ем
2-я ас. заязджа́еш заязджа́еце
3-я ас. заязджа́е заязджа́юць
Прошлы час
м. заязджа́ў заязджа́лі
ж. заязджа́ла
н. заязджа́ла
Загадны лад
2-я ас. заязджа́й заязджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заязджа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заязджа́ць несов.

1. в разн. знач. заезжа́ть; (попутно, мимоходом — ещё) завора́чивать;

2. прост., груб. заезжа́ть;

1, 2 см. зае́хаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́хаў, -е́хала; -е́дзь; зак.

1. Прыехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе.

З. да знаёмых.

2. па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой-н. мэтай.

З. па дзяцей.

З. развітацца.

3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.

З. з левага боку.

З. наперад.

4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.

З. на край свету.

З. у гразь.

5. каму ў што, па чым і без дап. Ударыць каго-н. (разм., груб.).

З. у вуха.

|| незак. заязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заезжа́ть несов. заязджа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́вертам ’мімаходам, між іншым’ (Гарэц.). Параўн. укр. на́вертом ’мімаходам (зайсці), у першы раз’, што ад вертатися ’заходзіць, заязджаць’. Да вяртиць, вяртицца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зае́зд, ‑у і ‑а, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заязджаць — заехаць (у 1, 4 і 5 знач.).

2. ‑у. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, гонках. Паўфінальны заезд. У першыя заездзе ўдзельнічала пяць коней. Атрымаць перамогу ў апошнім заездзе.

3. ‑у. Разм. Новая змена, кантынгент (у доме адпачынку, санаторыі і пад.). Новы заезд.

4. ‑а. Уст. Заезны дом. [Хурс] часта бываў у местачковых заездах, у карчомных стадолах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ука́тыватьII несов. (к укати́ть)

1. (угонять, катя) каці́ць; (выкачивать) выко́чваць; (откачивать) адко́чваць; (куда-л.) зако́чваць;

2. (уезжать) разг. е́хаць; (выезжать) выязджа́ць; (отъезжать) ад’язджа́ць; (куда-л.) заязджа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уезжа́ть несов. е́хаць; (выезжать) выязджа́ць; (отъезжать) ад’язджа́ць; (заезжать) заязджа́ць;

уезжа́ть в Смоле́нск е́хаць (выязджа́ць, ад’язджа́ць) у Смале́нск;

он уезжа́ет на ме́сяц из Ми́нска ён е́дзе (выязджа́е, ад’язджа́е) на ме́сяц з Мі́нска;

он уезжа́ет по́ездом ён е́дзе цягніко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)