зашпілі́ць, -ілю́, -і́ліш, -і́ліць; -і́лены; зак., што.

Злучыць, змацаваць (краі адзення і пад.) пры дапамозе шпілек, кнопак або гузікаў, якія прасоўваюцца ў петлі.

З. пінжак.

|| незак. зашпі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашпілі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашпілю́ зашпі́лім
2-я ас. зашпі́ліш зашпі́ліце
3-я ас. зашпі́ліць зашпі́ляць
Прошлы час
м. зашпілі́ў зашпілі́лі
ж. зашпілі́ла
н. зашпілі́ла
Загадны лад
2-я ас. зашпілі́ зашпілі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зашпілі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашпілі́ць сов. заколо́ть; зашпили́ть; (на пуговицу) застегну́ть;

з. ху́стку — заколо́ть (зашпили́ть) плато́к;

з. паліто́ — застегну́ть пальто́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

Злучыць, змацаваць край адзення пры дапамозе засцежкі (гузікаў, аплікоў, кнопак, шпілек і пад.). Зашпіліць каўнер. Зашпіліць паліто. □ Сцяпан зашпіліў на ўсе гузікі шэры брызентавы плашч, падняў каўнер. Васілёнак. // Закрыць засцежку, злучыць часткі засцежкі. Зашпіліць гузік. Зашпіліць брошку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазашпі́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зашпіліць усё, многае.

П. кнопкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашпілі́цца, -ілю́ся, -і́лішся, -і́ліцца; зак.

Зашпіліць на сабе што-н.

|| незак. зашпі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаплі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кручок для зашпільвання вопраткі; аплік.

Зашпіліць г.

|| прым. гапліко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашпили́ть сов. зашпілі́ць, мног. пазашпі́льваць, пазашпіля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак.

1. Трапіць у цэль.

2. Патрапіць зрабіць.

Доўга не магла п., каб зашпіліць верхні гузік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашпі́лены зако́лотый, зашпи́ленный; застёгнутый; см. зашпілі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)