заця́цца, затну́ся, затне́шся, затне́цца; затнёмся, затняце́ся, затну́цца; заця́ўся, -цяла́ся, -ло́ся; затні́ся; зак.

1. Заўпарціцца, уперціся.

2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці або злосць на каго-н.

Зацялася і ні з кім не размаўляе.

|| незак. заціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заця́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затну́ся затнё́мся
2-я ас. затне́шся затняце́ся
3-я ас. затне́цца затну́цца
Прошлы час
м. заця́ўся зацялі́ся
ж. зацяла́ся
н. зацяла́ся
зацяло́ся
Загадны лад
2-я ас. затні́ся затні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заця́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заця́цца сов., разг.

1. запере́ться; заупря́миться;

2. затаи́ть зло́бу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заця́цца, затнуся, затнешся, затнецца; затнёмся, затняцеся; пр. зацяўся, ‑лася, ‑лося; зак.

1. Заўпарціцца, уперціся. [Янка] зацяўся як камень і маўчыць. Дамашэвіч. [Саўка] зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.

2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці. Зацяўся хлопец, сціснуў зубы, Каб сэрца болі заглушыць. Колас. // Затаіць злосць на каго‑н. З таго моманту, як у [Васілёва] сэрца запала падазронасць на Аўгінню.., ён зацяўся на яе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заціна́цца гл. зацяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заціна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зацяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)