захіну́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
захіну́ |
захінё́м |
| 2-я ас. |
захіне́ш |
захіняце́ |
| 3-я ас. |
захіне́ |
захіну́ць |
| Прошлы час |
| м. |
захіну́ў |
захіну́лі |
| ж. |
захіну́ла |
| н. |
захіну́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
захіні́ |
захіні́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
захіну́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
захіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. каго-што. Засланіць, прыкрыць чым-н.
З. рукамі галаву.
2. што. Пасунуўшы, закрыць, завесіць.
З. фіранку.
3. каго-што. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. або схаваць куды-н., за што-н.
З. дзіця ў кажух.
З. сумку за сябе.
4. што. Закінуць адзін край адзежыны за другі.
З. полы кажуха.
5. перан., што. Зацягнуць тонкім слоем.
Туман захінуў берагі ракі.
|| незак. захіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. захіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся; -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак. захіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
захіну́ць сов.
1. запахну́ть;
з. крысо́ паліто́ — запахну́ть полу́ пальто́;
2. (дёрнув, закрыть) задёрнуть, запахну́ть;
з. фіра́нку — задёрнуть (запахну́ть) занаве́ску;
3. (кутая, закрыть) заку́тать; уку́тать, заверну́ть;
з. у кажу́х — заку́тать (уку́тать, заверну́ть) в тулу́п (полушу́бок);
4. загну́ть, заверну́ть;
з. край ко́ўдры — загну́ть (заверну́ть) край одея́ла;
5. перен. (закрыть тонким покровом) оку́тать, задёрнуть;
тума́н ~ну́ў бе́раг рэ́чкі — тума́н оку́тал (задёрнул) бе́рег ре́чки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
захіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Засланіць, прыкрыць чым‑н. Пеця спачатку прысеў, пасля лёг у разору і Рукамі захінуў галаву. Сіняўскі. На нейкі Міг наперадзе мільгануў твар Яльцова, але яго тут жа захінулі нейчыя плечы. Савіцкі. // Пасунуўшы (фіранку і пад.), закрыць што‑н. Дзірынг загадаў захінуць фіранкі на вокнах. Новікаў.
2. Ахінуць чым‑н., закруціць у што‑н. Збанок ён захінуў кажушком. Хомчанка. [Ранены] не чуў.., як захінулі яго ў пасцілку, перанеслі ў хату і, перавязаўшы раны, паклалі на цёплую печ. Стаховіч. // Закінуць адзін край адзежыны на другі. Глушак захінуў полы кажуха, і зноў нагнаў на твар санлівасць. Мележ.
3. Схаваць куды‑н., за што‑н. Міроніха стала.. рознымі знакамі паказваць.. [Аўдулі], каб яна захінула куды-небудзь малако. Ермаловіч. [Ігар] паспрабаваў зазірнуць у сумку, але Андрэй захінуў яе за сябе. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да захінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак., каго-што.
Закрыць, засланіць чым-н. або схаваць, захінуць у што-н.
З. твар у каўнер.
|| незак. зату́льваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
замаскава́ць
‘закрыць, захінуць каго-небудзь, што-небудзь, каб зрабіць непрыметным’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
замаску́ю |
замаску́ем |
| 2-я ас. |
замаску́еш |
замаску́еце |
| 3-я ас. |
замаску́е |
замаску́юць |
| Прошлы час |
| м. |
замаскава́ў |
замаскава́лі |
| ж. |
замаскава́ла |
| н. |
замаскава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
замаску́й |
замаску́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
замаскава́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пазахіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Захінуць, засланіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазахінаць твары рукамі.
2. Закруціць у што‑н. усіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заку́тать сов. заху́таць, мног. пазаху́тваць, укруці́ць, мног. паўкру́чваць; захіну́ць, мног. пазахіна́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уку́тать сов. уху́таць, мног. паўху́тваць; захіну́ць, мног. пазахіна́ць; укруці́ць, мног. паўкру́чваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)