заху́тацца гл. хутаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заху́тацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заху́таюся заху́таемся
2-я ас. заху́таешся заху́таецеся
3-я ас. заху́таецца заху́таюцца
Прошлы час
м. заху́таўся заху́таліся
ж. заху́талася
н. заху́талася
Загадны лад
2-я ас. заху́тайся заху́тайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заху́таўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заху́тацца сов. заку́таться, уку́таться, заверну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Шчыльна абхінуцца, укрыцца чым‑н. Захутацца ў кажух. □ Іван адразу лёг, захутаўся з галавой і пачаў думаць. Чарнышэвіч. // перан. Абвалачыся (хмарамі, дымам і пад.). Сонца зноў захуталася ў хмары, і ясны дзень адразу змяніўся шэрымі непрыветлівымі прыцемкамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́таць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Старанна закручваць, загортваць у што-н., добра ўкрываць.

Х. дзіця ў коўдрачку.

|| зак. заху́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| звар. ху́тацца, -таюся, -таешся, -таецца; зак. заху́тацца, -таюся, -таешся, -таецца.

|| наз. ху́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плед, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вялікае пакрывала са шчыльнай шарсцяной і інш., звычайна клятчастай, тканіны, з бахрамой.

Захутацца ў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заху́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да захутацца.

2. Зал. да захутваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак., у што.

1. Уткнуўшыся, прыціснуцца да чаго-н.

У. тварам у падушку.

2. Захутацца ў што-н.

У. ў каўнер.

|| незак. уту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́таться заху́тацца, мног. пазаху́твацца, укруці́цца, мног. паўкру́чвацца; захіну́цца, мног. пазахіна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазаху́твацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Захутацца, укрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахутвацца ў кажухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)