забюлетэ́ніць
‘захварэўшы, атрымаць бюлетэнь’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
забюлетэ́ню |
забюлетэ́нім |
| 2-я ас. |
забюлетэ́ніш |
забюлетэ́ніце |
| 3-я ас. |
забюлетэ́ніць |
забюлетэ́няць |
| Прошлы час |
| м. |
забюлетэ́ніў |
забюлетэ́нілі |
| ж. |
забюлетэ́ніла |
| н. |
забюлетэ́ніла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
забюлетэ́нь |
забюлетэ́ньце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
забюлетэ́ніўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
захварэ́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
захварэ́ю |
захварэ́ем |
| 2-я ас. |
захварэ́еш |
захварэ́еце |
| 3-я ас. |
захварэ́е |
захварэ́юць |
| Прошлы час |
| м. |
захварэ́ў |
захварэ́лі |
| ж. |
захварэ́ла |
| н. |
захварэ́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
захварэ́й |
захварэ́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
захварэ́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
звалі́цца¹, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.
1. гл. валіцца.
2. Захварэўшы, злегчы ў ложак (разм.).
Доўгі час дрэнна адчуваў сябе і, нарэшце, зваліўся.
◊
Гара з плячэй звалілася (разм.) — пра вызваленне ад вялікіх клопатаў, цяжкіх перажыванняў.
|| незак. зва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зле́гчы, зля́гу, зля́жаш, зля́жа; злёг, зле́гла; зляж; зак.
1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель.
Старая злегла ад моцнай прастуды.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны).
Жыта злегла.
|| незак. зляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зле́гчы, злягу, зляжаш, зляжа; пр. злёг, злегла і злягла, злегла і злягло; зак.
1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель. Іван Пракопавіч злёг: цела як разбітае, агнём гарыць галава. Навуменка. — Злёг стары, — сумна паківаў галавой Іван Іванавіч. — Можа, прастудзіўся, а мо гады вінаваты... Даніленка. // Разм. Загінуць у баі. Тысячы галоў зляглі ў крывавай бучы. Колас. [Завішнюк] доўга думаў пра тых, хто рана, заўчасна, злёг у лясной зямлі... Пташнікаў.
2. Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны, травы і пад.). Жыта злягло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)