забюлетэ́ніць

‘захварэўшы, атрымаць бюлетэнь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забюлетэ́ню забюлетэ́нім
2-я ас. забюлетэ́ніш забюлетэ́ніце
3-я ас. забюлетэ́ніць забюлетэ́няць
Прошлы час
м. забюлетэ́ніў забюлетэ́нілі
ж. забюлетэ́ніла
н. забюлетэ́ніла
Загадны лад
2-я ас. забюлетэ́нь забюлетэ́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час забюлетэ́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

захварэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захварэ́ю захварэ́ем
2-я ас. захварэ́еш захварэ́еце
3-я ас. захварэ́е захварэ́юць
Прошлы час
м. захварэ́ў захварэ́лі
ж. захварэ́ла
н. захварэ́ла
Загадны лад
2-я ас. захварэ́й захварэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час захварэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВА́ЛЬТАР Віктар Бенядзіктавіч (28.7.1902, г. Даўгаўпілс, Латвія — 14.4.1931),

бел. пісьменнік. У 1922—26 студэнт каморніцкага ф-та Чэшскага вышэйшага тэхнікума (Прага). Захварэўшы на туберкулёз, перапыніў вучобу, вярнуўся ў Латвію. Настаўнічаў у бел. школах. Друкаваўся з 1923. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы (псеўданім Янка Палын). Раман «Роджаныя пад Сатурнам» (апубл. 1991, газ. «Голас Радзімы») грунтуецца на ўспамінах аб студэнцкім жыцці.

Тв.:

Леснікова сена: Апавяданне. Рыга, 1932.

Літ.:

Езавітаў К. В.​Б.​Вальтар // Бел. школа ў Латвіі. 1932. № 7.

т. 3, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

звалі́цца¹, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.

1. гл. валіцца.

2. Захварэўшы, злегчы ў ложак (разм.).

Доўгі час дрэнна адчуваў сябе і, нарэшце, зваліўся.

◊

Гара з плячэй звалілася (разм.) — пра вызваленне ад вялікіх клопатаў, цяжкіх перажыванняў.

|| незак. зва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зле́гчы, зля́гу, зля́жаш, зля́жа; злёг, зле́гла; зляж; зак.

1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель.

Старая злегла ад моцнай прастуды.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны).

Жыта злегла.

|| незак. зляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зле́гчы, злягу, зляжаш, зляжа; пр. злёг, злегла і злягла, злегла і злягло; зак.

1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель. Іван Пракопавіч злёг: цела як разбітае, агнём гарыць галава. Навуменка. — Злёг стары, — сумна паківаў галавой Іван Іванавіч. — Можа, прастудзіўся, а мо гады вінаваты... Даніленка. // Разм. Загінуць у баі. Тысячы галоў зляглі ў крывавай бучы. Колас. [Завішнюк] доўга думаў пра тых, хто рана, заўчасна, злёг у лясной зямлі... Пташнікаў.

2. Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны, травы і пад.). Жыта злягло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)