захадзі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захаджу́ся захо́дзімся
2-я ас. захо́дзішся захо́дзіцеся
3-я ас. захо́дзіцца захо́дзяцца
Прошлы час
м. захадзі́ўся захадзі́ліся
ж. захадзі́лася
н. захадзі́лася
Загадны лад
2-я ас. захадзі́ся захадзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час захадзі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

захадзі́цца сов.

1. разг. (устать от ходьбы) заходи́ться;

~дзі́ўся за дзень — заходи́лся за́ день;

2. захлопота́ть, засуети́ться;

гаспады́ня ~дзі́лася каля́ пе́чы — хозя́йка захлопота́ла о́коло пе́чки;

3. разг. (возникнуть) подня́ться;

~дзі́ўся ве́цер — подня́лся ве́тер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Разм.

1. Стаміцца ад доўгай хады. Захадзіцца за дзень.

2. Замітусіўшыся, пачаць старанна, рупліва што‑н. рабіць. Маці заходзілася: трэба пачаставаць дарагога госця! Мележ. Нупрэй захадзіўся, кінуўся раскладаць агонь. Колас.

3. Разм. З сілай пачацца; усхадзіцца. Вецер захадзіўся. Мяцеліца захадзілася. // перан. Разгневацца, разлютавацца, раз’юшыцца. — А што я табе такое, скажам, зрабіў, што так ты захадзіўся? Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заходи́тьсяI сов. (устать от ходьбы) разг. захадзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Замарыцца ад доўгай хады; захадзіцца. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч.

2. Пашарпацца, занасіцца ад працяглага выкарыстання. Вопратка зацягалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)