затра́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ра́т, ж.

1. гл. затраціць.

2. звычайна мн. Тое, што затрачана, выдаткавана.

Непрадукцыйныя затраты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затра́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. затра́та затра́ты
Р. затра́ты затра́т
Д. затра́це затра́там
В. затра́ту затра́ты
Т. затра́тай
затра́таю
затра́тамі
М. затра́це затра́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

затра́та ж. затра́та, затра́чивание ср.; изде́ржки мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затра́та ж. затра́та, -ты ж.; (издержка) выда́так, -тку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затра́та, ‑ы, ДМ ‑траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затрачваць — затраціць.

2. звычайна мн. (затра́ты, ‑трат). Тое, што затрачана; расходы, выдаткі. Затраты на абсталяванне. Знізіць затраты. □ — Прадбачацца вялікія затраты для ўмацавання гаспадаркі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што на каго-што.

Зрасходаваць, патраціць.

З. сродкі на будаўніцтва.

З. многа намаганняў на што-н.

|| незак. затра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. затра́чванне, -я, н. і затра́та, -ы, ДМа́це, ж.

|| прым. затра́тны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж.

1. гл. траціцца, траціць.

2. мн. -ы, трат. Тое, што і затрата (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затра́чивание ср. затра́та, -ты ж.; выдаткава́нне, -ння ср., выдатко́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выдаткава́нне ср. расхо́дование, израсхо́дование, изде́рживание, истоще́ние; тра́та ж., затра́та ж., затра́чивание; см. вы́даткаваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напру́жанне, -я, н.

1. гл. напружыць.

2. Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго-н.

Слухаць з напружаннем.

3. Ненатуральнае становішча, напружанасць у якой-н. галіне дзейнасці.

Н. міжнародных адносін.

4. Велічыня, якая характарызуе сілу ціску або расцяжэння, што прыходзіцца на адзінку плошчы цвёрдага цела (спец.).

5. Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду (спец.).

Электрычнае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)