затапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.

1. Заліць вадой паверхню чаго-н.

Рака затапіла лугі.

2. Апусціць на дно вадаёма (пра вялікія прадметы).

З. судны.

|| незак. затапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затаплю́ зато́пім
2-я ас. зато́піш зато́піце
3-я ас. зато́піць зато́пяць
Прошлы час
м. затапі́ў затапі́лі
ж. затапі́ла
н. затапі́ла
Загадны лад
2-я ас. затапі́ затапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час затапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затапі́ць сов.

1. (залить водой) затопи́ть;

рэ́чка ~пі́ла берагі́ — ре́чка затопи́ла берега́;

2. (заставить утонуть) потопи́ть;

3. перен. наводни́ть;

з. ры́нак тава́рамі — наводни́ть ры́нок това́рами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., каго-што.

1. Пакрыць сабой паверхню чаго‑н., заліць (пра ваду). І рэчка выйдзе з цесных берагоў, Лугі затопіць возерам шырокім. Свірка. [Мядзведзіца] выкапала сабе бярлогу.. на ўзвышаным месцы, каб не затапіла яе вясной паводка. В. Вольскі. // Запоўніць сабой якую‑н. прастору (пра ваду). На ферме звіняць рыдлёўкі — даглядчыкі скопваюць снег, ачышчаюць дарогу вадзе: затапіла скляпы-сховішчы. Пташнікаў. // перан. Поўнасцю запоўніць, пакрыць сабою. Святло затапіла пакой. □ Тарас да берага спускаецца каскад, Іх зеляніна густа затапіла. Лойка. // перан. Завалодаць, захапіць, прыглушыўшы ўсё іншае (пра пачуцці). Шчасце .. [Аляксея] было такое вялікае, што затапіла ўсе іншыя пачуцці і заглушыла нават трывогу за Ніну. Мележ.

2. Пакрыць, заліць вадой, падняўшы яе ўзровень, скіраваўшы яе куды‑н. — Калі мы пакінем млын і пабудуем станцыю вышэй, дык затопім сорак гектараў калгаснай сенажаці. Броўка.

3. Апусціць на дно; утапіць. — Я вам наплаваю! Разышліся! Людзей затапіць хочаце? Годзе дурэць! Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да затапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зато́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад затапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазатапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Затапіць вадой усё, многае або ўсіх, многіх. Пазатапляла паводка сенажаці.

2. Затапіць, патапіць усе, многае або ўсіх, многіх. Пазатапляць лодкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затапле́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. затапляць — затапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затопи́тьII сов. (водой) затапі́ць, мног. пазатапля́ць; см. затопля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зато́плены

1. зато́пленный;

2. пото́пленный;

3. перен. наводнённый;

1-3 см. затапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)