засялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што.

Пасяліўшыся або пасяліўшы каго-н. дзе-н., заняць, насяліць цалкам.

Навасёлы засялілі край.

З. дом.

|| незак. засяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. засяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засялі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засялю́ засе́лім
2-я ас. засе́ліш засе́ліце
3-я ас. засе́ліць засе́ляць
Прошлы час
м. засялі́ў засялі́лі
ж. засялі́ла
н. засялі́ла
Загадны лад
2-я ас. засялі́ засялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засялі́ць сов., в разн. знач. засели́ть;

з. но́вы дом — засели́ть но́вый дом;

зубры́і́лі пу́шчу — зу́бры засели́ли пу́щу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.

1. Запоўніць, заняць жыхарамі, насельнікамі. Засяліць дом. Засяліць інтэрнаты студэнтамі.

2. Пасяліўшыся, заняць. Як ніколі, мы сілай багаты цяпер, — Неўзабаве планеты Навокал заселім. Дзеружынскі. У адну сонечную, ціхую раніцу дрэвы паркаў засялілі крыклівыя гракі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Засяліць усё, многае.

П. неабжытыя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засели́ть сов. засялі́ць, мног. пазасяля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насели́ть сов. насялі́ць; (заселить) засялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што і кім-чым.

1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.

Н. бязлюдны край.

2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).

Зубры насялілі Белавежскую пушчу.

|| незак. насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. насяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Засяліць усё, многае. Пазасяляць новыя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.

Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)