засу́нуць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
засу́ну |
засу́нем |
| 2-я ас. |
засу́неш |
засу́неце |
| 3-я ас. |
засу́не |
засу́нуць |
| Прошлы час |
| м. |
засу́нуў |
засу́нулі |
| ж. |
засу́нула |
| н. |
засу́нула |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
засу́нь |
засу́ньце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
засу́нуўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
засу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што.
1. Пасунуўшы, паставіць, пакласці ў што-н., за што-н., пад што-н., схаваць куды-н.
З. сякеру за пояс.
З. чамадан пад ложак.
З. шуфляду.
З. руку ў кішэню.
З. паперы ў стол.
2. Зачыніць, закрыць на засаўку (разм.).
З. дзверы на засаўку.
|| незак. засо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засу́нуць сов.
1. (поместить под что-л., внутрь чего-л.) засу́нуть, задви́нуть;
з. сяке́ру за по́яс — засу́нуть топо́р за по́яс;
з. шуфля́ду стала́ — засу́нуть (задви́нуть) я́щик стола́;
2. (закрыть задвижкой) задви́нуть, запере́ть;
3. (вложить, запрятать внутрь) засу́нуть, всу́нуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
засу́нуць, ‑суну, ‑сунеш, ‑суне; зак., што.
1. Памясціць, усунуць у што‑н., пад што‑н., за што‑н. Засунуць сякеру за пояс. Засунуць чамадан пад ложак. □ Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі. Карпюк. // Зачыніць, усунуўшы што‑н. на месца. Засунуць шуфляду.
2. Разм. Зачыніць, закрыць на засаўку. Міроніха, правёўшы мужа, зайшла на двор, засунула на засаўку дзверы ў хляве. Гурскі.
3. Разм. Пакласці, схаваць так, што цяжка знайсці; падзець, задзець. Куды гэта ты засунуў нож?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засунуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засу́нуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад засунуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазатыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Заткнуць усё, многія адтуліны.
П. шчыліны пакуллем.
2. Засунуць за што-н., уткнуць куды-н. усё, многае.
П. сякеры за пояс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
задви́нуть сов., в разн. знач. засу́нуць, мног. пазасо́ўваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
засо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. засоўваць — засунуць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
впра́вить сов.
1. упра́віць;
впра́вить плечо́ упра́віць плячо́;
2. (заправить) увабра́ць, засу́нуць;
впра́вить брю́ки в сапоги́ увабра́ць (засу́нуць) штаны́ ў бо́ты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)