застудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., што.

Даўшы азябнуць, прастудзіць.

З. горла.

З. ногі.

|| незак. засту́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застудзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. застуджу́ засту́дзім
2-я ас. засту́дзіш засту́дзіце
3-я ас. засту́дзіць засту́дзяць
Прошлы час
м. застудзі́ў застудзі́лі
ж. застудзі́ла
н. застудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. застудзі́ застудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час застудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

застудзі́ць сов., разг. застуди́ть, простуди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак., каго-што.

1. Ахаладзіць, замарозіць. Пабудзьце яшчэ, не ўцякайце з цяпла, Бо ў лесе застудзіце белыя ножкі. Грахоўскі.

2. Тое, што і прастудзіць (у 1 знач.). Застудзіць горла. Застудзіць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застуди́ть сов. застудзі́ць, мног. пазасту́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазасту́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Застудзіць усіх, многіх.

П. ногі.

2. каго-што. Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да застудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засту́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад застудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Застудзіць усё, многае. Пазастуджваць ногі.

2. Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазастуджваць дзяцей. Пазастуджваць вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазноби́ть сов.

1. безл. пача́ць трэ́сці, пача́ць калаці́ць, затрэ́сці, закалаці́ць;

меня́ (его́) зазноби́ло мяне́ (яго́) пачало́ трэ́сці (калаці́ць);

2. (заморозить) обл. замаро́зіць, застудзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)