застаро́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. застаро́нак застаро́нкі
Р. застаро́нка застаро́нкаў
Д. застаро́нку застаро́нкам
В. застаро́нак застаро́нкі
Т. застаро́нкам застаро́нкамі
М. застаро́нку застаро́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

застаро́нак, ‑нка, м.

Адгароджанае ад току месца ў гумне для складвання снапоў, саломы, мякіны. Першая капа нарэшце абмалочана. Мы ставіш цапы, вытрасаем акалот, скідваем яго ў застаронак. Асіпенка. Ганна адгрэбла к застаронку мякіну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застаронак; застаронне, старана (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пры́старанак, ‑нка, м.

Абл. Застаронак. У вачах стаяла чырванабокая малатарня, якая глытала сноп за снапом, апустошвала гумно да самага дна і ўжо дабіралася да апошняга рада ў прыстаранку. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарпі́назастаронак’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ). Улічыўшы балтыйскае паходжанне зыходных торп, тарпа (гл.), магчыма дапусціць узнікненне назвы з суф. ‑ін‑а, параўн. тапі́на ’багна’, закла́дзіна ’падваротня’ і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 42), пад уплывам літ. tarpìnėзастаронак’ (Сл. ПЗБ, 5, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгару́даць, ’добра пастарацца; назапасіць, сабраць, забяспечыцца’ (слонім., Арх. Федар.). Да гаруд, арудзастаронак, засек’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысе́дакзастаронак для снапоў, мякіны’ (калінк., Нар. сл.). Няясна; магчыма, з *пры‑асе́так, гл. асе́ць, прыасётак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпа1 ’вялікая сцірта снапоў або саломы пад адкрытым небам’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Байк. і Некр.), ’куча снапоў, складзеная камлямі навонкі, а каласамі ў сярэдзіну’ (Варл.), ’застаронак у гумне’ (тураў., ЛА, 2), ’частка ў гумне, якая заложана адным відам збожжа’ (кругл., валож., ЛА, 5), ’прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ’сцірта, складзеная ў гумне паміж дзвюх супрацьлеглых сцен вузкай паласой; дах на слупах без сцен, дзе складалі сена’ (Касп.), торп ’сцірта снапоў у гумне’ (ТСБМ, Тур., Сцяшк.; ашм., Стан.), ’адгароджаная частка гумна, застаронак’ (Сл. ПЗБ), тарпі́назастаронак’ (гродз., Сл. ПЗБ), торпы́на ’сцірта (сена, саломы, збожжа)’ (стол., ЛА, 2), ст.-бел. торпъ ’тс’ і адзінка для вымярэння неабмалочанага збожжа’. Фіксуецца з 1539 г. і лічыцца запазычаннем з літ. tárpas (Буга, Rinkt. 2, 630; Булыка, Лекс. запазыч., 95; Лаўчутэ, Балтизмы, 34; Гутшміт, ZfSl, 19, 269), дзе развіццё значэння ад ’прамежак’ да ’застаронак’, гл. Анікін, Опыт, 288. Разглядаецца як балта-фрака-беларуская ізаглоса, параўн. фрак. tarpas, terpas ’зазор, прамежак’, гл. Санько, Бел. гіст. агляд, 14, 1–2, 329.

Тарпа2 ’торф’ (Сцяшк., Сл. Брэс., Янк. 2; дзятл., маст., брасл., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), ’тарфяное балота’ (брасл., Сл. ПЗБ), торпа́ ’торф, іл’ (жыт., Жыв. НС). Адаптаванае ў народнай мове торф (гл.; замена ф > п, канчатак ж. р. ‑а з-за фанетычна не ўласцівага канцавога спалучэння ‑рп, перанос націску на канцавы склад), гл. таксама торп2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыня́нка ‘павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак’ (ТСБМ, ДАБМ, камент., 798, 799), ‘павець з тыну на чатырох слупах’ (Касп.), ‘прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне’, ‘застаронак’ (полац., Нар. лекс.), ‘паветка, ушчычоная тынком’ (Вушац. сл.), тъня́нка ‘пуня або павець з тонкіх дошак ці плеценая з хворасту’ (мёрск., Нар. сл.). Рэгіянальнае адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ка ад ты́нены (ты́неный) ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’, тыні́ць ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, саджалку’. Да тын (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нокзастаронак; месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (ТСБМ; в.-дзв., Шатал.; лях., ганц., карэліц., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; лях., клец., ЛА, 2), пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок, прыстуро́нок ’драўляная загародка, якая аддзяляе бок гумна, дзе кладуць збожжа, ад тока’ (слонім., Арх. Бяльк.; Нар. сл.), ’сценка ў два-тры бервяны, якая разгароджвае гумно’ (баран., ваўк., пруж., Сл. ПЗБ), прысторэ́нак ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ДАБМ), серб.-харв. прѝстанак ’скат; месца ў старане’. Да старана́ (гл.); кандэнсацыя выразу пры старане, аформленае суфіксам ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)