засланя́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. засланя́ю засланя́ем
2-я ас. засланя́еш засланя́еце
3-я ас. засланя́е засланя́юць
Прошлы час
м. засланя́ў засланя́лі
ж. засланя́ла
н. засланя́ла
Загадны лад
2-я ас. засланя́й засланя́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час засланя́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засланя́ць несов.

1. в разн. знач. заслоня́ть; (делать невидимым — ещё) закрыва́ть;

2. (печь) закрыва́ть засло́нкой;

3. перен. заслоня́ть, затмева́ть;

1-3 см. заслані́ць 1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да засланіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслані́ць, -ланю́, -ло́ніш, -ло́ніць; -ло́нены; зак., каго-што.

1. Закрыць, загарадзіць сабой або чым-н.

З. святло.

З. печ.

Што табе розум засланіла? (перан., безас.; разм.).

2. перан. Адсунуць на задні план, замяніць сабой.

Гэта моцнае, радаснае пачуццё засланіла ўсе астатнія.

3. безас. Закласці.

У грудзях засланіла.

|| незак. засланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засланяць, закрываць, заступаць, загароджваць, засцілаць, затульваць, затуляць, захшаць; засціць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заслоня́ть несов. засланя́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затмева́ть несов.

1. (заслонять) зацямня́ць, засланя́ць;

2. перен. (превосходить) засланя́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́сціць, за́шчу, за́сціш, за́сціць; незак., што і без дап. (разм.).

Засланяць, загароджваць (святло), перашкаджаць добра бачыць.

Адыдзі ад святла, бо засціш.

Слёзы засцяць вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засце́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Засланяць сабой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да засланіцца.

2. Зал. да засланяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)