засаката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; зак.

1. Пачаць сакатаць.

Куры засакаталі.

2. перан. Гучна несупынна пачаць гаварыць.

3. перан. Пра што-н., што раўнамерна стукае, гучыць сокатам (разм.).

Дзесьці недалёка засакатаў кулямёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засаката́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засакачу́ засако́чам
2-я ас. засако́чаш засако́чаце
3-я ас. засако́ча засако́чуць
Прошлы час
м. засаката́ў засаката́лі
ж. засаката́ла
н. засаката́ла
Загадны лад
2-я ас. засакачы́ засакачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засаката́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засаката́ць сов.

1. закокота́ть;

2. (о чём-л. стучащем) застрекота́ть, затреща́ть, застуча́ть;

3. перен., разг. (начать говорить быстро, скороговоркой) затарато́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Пачаць сакатаць. // Азвацца сокатам; прасакатаць. Куры дружна засакаталі і гэтак жа дружна пачалі збіраць.. зярняткі. Рылько. Недзе за лесам засакатала некалькі кулямётаў, і зноў усё сціхла. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затарато́рить сов., разг. забалабо́ніць, засаката́ць, залапата́ць; (заболтать) забалбата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

1. Абазвацца сокатам, засакатаць. Курыца прасакатала. Кулямёт прасакатаў.

2. Сакатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)