заружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць ружовым, паружавець.

Неба на ўсходзе заружавела.

Шчокі заружавелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заружаве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заружаве́ю заружаве́ем
2-я ас. заружаве́еш заружаве́еце
3-я ас. заружаве́е заружаве́юць
Прошлы час
м. заружаве́ў заружаве́лі
ж. заружаве́ла
н. заружаве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час заружаве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заружаве́ць сов.

1. зарозове́ть;

2. (покрыться румянцем) покрасне́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць ружовым, паружавець. На ўсходзе заружавела неба: канчалася кароткая летняя ноч. Шамякін. // Пакрыцца румянцам. — Разумею, Васіль Цімафеевіч, — збянтэжана адказала жанчына, мімаволі ўстаючы. Маленькія вушы яе крыху заружавелі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарозове́ть и зарозове́ться сов. заружаве́ць, заружаве́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заружаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і заружавець. Учора нанач вецер сціх, заружавелася на захадзе неба, памацнеў холад, паказвала на мароз. Пташнікаў. Шчокі .. [Алесі] заружавеліся яшчэ больш, і яна выступіла наперад, каб папрасіць слова. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)