заро́бак, -бку, мн. -бкі, -бкаў, м. (разм.).

Тое, што і заработак.

Знайшоўся някепскі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заро́бак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заро́бак заро́бкі
Р. заро́бку заро́бкаў
Д. заро́бку заро́бкам
В. заро́бак заро́бкі
Т. заро́бкам заро́бкамі
М. заро́бку заро́бках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заро́бак, -бку м., разг. за́работок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заро́бак, ‑бку, м.

Разм.

1. Тое, што і заработак (у 1 знач.). [Механік] паведамляў, што працуе на трактарным заводзе ў Харкаве. Работа па душы, заробак — дай бог! Алешка.

2. звычайна мн. (заро́бкі, ‑аў). Тое, што і заработак (у 2 знач.). Старэйшы брат Васіля, які штогод выязджаў на заробкі ў Данбас, прывёз летам гармонік. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прырабо́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Дадатковы заробак.

Значны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заро́бка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. заро́бка заро́бкі
Р. заро́бкі заро́бак
Д. заро́бцы заро́бкам
В. заро́бку заро́бкі
Т. заро́бкай
заро́бкаю
заро́бкамі
М. заро́бцы заро́бках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

акла́д

заробак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акла́д акла́ды
Р. акла́ду акла́даў
Д. акла́ду акла́дам
В. акла́д акла́ды
Т. акла́дам акла́дамі
М. акла́дзе акла́дах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

беспрацо́ўны, -ая, -ае.

Які не мае работы; пазбаўлены магчымасці атрымліваць пастаянны заробак.

Беспрацоўныя рабочыя.

Дапамога беспрацоўным (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднадзённы, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў адзін дзень.

Аднадзённая паездка.

2. Зароблены, налічаны за адзін дзень.

А. заробак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзённы, -ая, -ае.

Які адносіцца да падліку або разліку па днях.

Падзённая плата.

П. заробак.

Працаваць падзённа (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)