зарагата́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зарагачу́ зараго́чам
2-я ас. зараго́чаш зараго́чаце
3-я ас. зараго́ча зараго́чуць
Прошлы час
м. зарагата́ў зарагата́лі
ж. зарагата́ла
н. зарагата́ла
Загадны лад
2-я ас. зарагачы́ зарагачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зарагата́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зарагата́ць сов. захохота́ть, расхохота́ться, разрази́ться сме́хом, гро́мко засмея́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Пачаць рагатаць. // Азвацца рогатам; прарагатаць. Ён уголас зарагатаў, пасля раптам стрымаўся. Гартны. — Ха — ха — ха! — Зарагатала раптам Надзя, потым кінулася на ложак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́гат, -у, М -гаце, м.

Гучны, нястрымны смех.

Вясёлы р.

Пакаціцца (або паехаць) ад (з) рогату (гучна і нястрымана зарагатаць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захохота́ть сов. зарагата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхохота́ться сов. зарагата́ць, разрагата́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмея́ться сов. засмяя́цца; (захохотать) зарагата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загогота́ть сов.

1. загагата́ць;

2. перен. (захохотать) разг. зарагата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заржа́ть сов.

1. (о лошади) заржа́ць;

2. (захохотать) прост. зарагата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассмея́ться сов.

1. (засмеяться) засмяя́цца; зарагата́ць;

2. (начать сильно смеяться) рассмяя́цца, разрагата́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)