запі́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. запі́ска запі́скі
Р. запі́скі запі́сак
Д. запі́сцы запі́скам
В. запі́ску запі́скі
Т. запі́скай
запі́скаю
запі́скамі
М. запі́сцы запі́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

запи́ски мн. запі́скі, -сак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запі́ска, -і, ДМ запісцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.

2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой-н. справы.

Дакладная з.

3. мн. Лісты з запісамі.

Чытаць лекцыі па запісках.

4. мн. Літаратурны твор у форме мемуараў, успамінаў.

Запіскі пісьменніка.

5. мн. Як частка назвы некаторых навуковых часопісаў.

Вучоныя запіскі ўніверсітэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Лісток паперы, на якім што‑н. напісана; кароткае пісьмо. Пакуль Міхась гаварыў, у прэзідыум сходу адна за адною перадаваліся запіскі. Паслядовіч. Ільіч зноў сеў, узяў паперу, нешта хутка напісаў, паклаў запіскі перш у адзін канверт, а потым у другі, заклеіў. Гурскі.

2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой‑н. справы; афіцыйнае паведамленне аб чым‑н. Тлумачальная запіска. Дакладная запіска.

3. толькі мн. (запі́скі, ‑сак). Занесеныя на паперу чые‑н. назіранні, нататкі, успаміны. Алік разгарнуў сшытак і прачытаў першыя радкі: «Я спяшаюся расказаць у сваіх запісках усё, што ведаю пра гэтага чалавека». Шашкоў. // Літаратурны твор у форме запісаў, дзённіка, успамінаў.

4. толькі мн. (запі́скі, ‑сак). Як частка назвы некаторых навуковых выданняў — зборнікаў артыкулаў. Вучоныя запіскі Інстытута славяназнаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Узнаўленне ў думках таго, што захавалася ў памяці.

Аддацца ўспамінам (пачаць успамінаць). Застаўся адзін у. ад чаго-н. (нічога не засталося; жарт.).

2. мн. Запіскі або расказы пра мінулае.

Пісаць успаміны.

Вечар успамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анані́м, ‑а, м.

1. Аўтар пісьма, запіскі або літаратурнага твора, які ўтойвае сваё імя.

2. Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны.

[Ад грэч. anōnymus — безыменны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяку́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм. Дробныя штодзённыя справы, якія засланяюць галоўныя, асноўныя. У Валынца патрабавалі розныя даведкі, дакладныя запіскі, справаздачы, і цякучка заядала яго. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑размок, ‑ла; зак.

Набраўшы вільгаці, разбухнуць, размякнуць. У другім [двары] нічога няма, нават печышча даўно размокла. Кулакоўскі. Не было на .. [суку] і Толевай запіскі: ці то сарваў яе хто, ці проста размокла на дажджы і звалілася. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Чхаючы, запырскаць каго‑, што‑н.

2. Разм. Выказаць пагарду да каго‑, чаго‑н. Ну прыйдзе ліха к нам, — Яго не пастрыножыш. Начхай ты на яго. Колас. Устае прад вачыма наш дзень — звычайны дзень простых людзей, што будуюць жыццё, тых людзей, каму, як той казаў, начхаць на запіскі на клямках. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вынагро́да ’ўзнагарода, кампенсацыя’ (Нас.). Запазычанне з польск. wynagroda ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)