серыйнае навуковае выданне. Выдавалася ў 1927—30 у Мінску на бел. мове Інбелкультам і БелАН. У серыю ўваходзілі «Працы...» камісій, кафедраў, ін-таў Інбелкульта (кн. 1—6) і БелАН (кн. 7—13). Змяшчаліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтвазнаўстве, філалогіі і правазнаўстве, справаздачы аб экспедыцыях, дзейнасці навук. устаноў, рэцэнзіі і бібліягр. агляды. Пераважная ўвага аддавалася публікацыям даследаванняў і крыніц па гісторыі і культуры Беларусі (асабліва перыяду феадалізму), бел. мове (працы А.Бурдзейкі, Я.Гембіцкага, Дз.І.Даўгялы, М.В.Доўнар-Запольскага, В.Д.Дружчыца, С.А.Дубінскага, Т.Забелы, У.Ігнатоўскага, А.Дз.Кавалені, К.Кернажыцкага, У.Краснянскага, М.Любаўскага, А.М.Ляўданскага, В.Мачульскага, К.М.Палікарповіча, У.Пічэты, Ц.Сцяпанава, С.С.Шутава, М.М.Шчакаціхіна, А.Ясінскага). Выданне ілюстравалася малюнкамі, фатаграфіямі, картамі, схемамі, планамі; змяшчала геагр. паказальнікі.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
запи́скимн.запі́скі, -сак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
запі́ска, -і, ДМ запісцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.
2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой-н. справы.
Дакладная з.
3.мн. Лісты з запісамі.
Чытаць лекцыі па запісках.
4.мн. Літаратурны твор у форме мемуараў, успамінаў.
Запіскі пісьменніка.
5.мн. Як частка назвы некаторых навуковых часопісаў.
Вучоныя запіскі ўніверсітэта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
proceeding[prəˈsi:dɪŋ]n.
1.pl.proceedings пра́цы, запі́скі
2. пасяджэ́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
запі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Рмн. ‑сак; ж.
1. Лісток паперы, на якім што‑н. напісана; кароткае пісьмо. Пакуль Міхась гаварыў, у прэзідыум сходу адна за адною перадаваліся запіскі.Паслядовіч.Ільіч зноў сеў, узяў паперу, нешта хутка напісаў, паклаў запіскі перш у адзін канверт, а потым у другі, заклеіў.Гурскі.
2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой‑н. справы; афіцыйнае паведамленне аб чым‑н. Тлумачальная запіска. Дакладная запіска.
3.толькімн. (запі́скі, ‑сак). Занесеныя на паперу чые‑н. назіранні, нататкі, успаміны. Алік разгарнуў сшытак і прачытаў першыя радкі: «Я спяшаюся расказаць у сваіх запісках усё, што ведаю пра гэтага чалавека».Шашкоў.// Літаратурны твор у форме запісаў, дзённіка, успамінаў.
4.толькімн. (запі́скі, ‑сак). Як частка назвы некаторых навуковых выданняў — зборнікаў артыкулаў. Вучоныя запіскі Інстытута славяназнаўства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
успамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Узнаўленне ў думках таго, што захавалася ў памяці.
Аддацца ўспамінам (пачаць успамінаць). Застаўся адзін у. ад чаго-н. (нічога не засталося; жарт.).
2.мн.Запіскі або расказы пра мінулае.
Пісаць успаміны.
Вечар успамінаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
анані́м, ‑а, м.
1. Аўтар пісьма, запіскі або літаратурнага твора, які ўтойвае сваё імя.
2. Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны.
[Ад грэч. anōnymus — безыменны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяку́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Дробныя штодзённыя справы, якія засланяюць галоўныя, асноўныя. У Валынца патрабавалі розныя даведкі, дакладныя запіскі, справаздачы, і цякучка заядала яго.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)