запяка́цца гл. запячыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запяка́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. запяка́ецца запяка́юцца
Прошлы час
м. запяка́ўся запяка́ліся
ж. запяка́лася
н. запяка́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запяка́цца несов., возвр., страд. запека́ться; см. запячы́ся, запяка́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запячыся.

2. Зал. да запяка́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пячэ́цца, -пяку́цца; запёкся, -пякла́ся, -ло́ся; зак.

1. Спячыся ў слоі цеста.

2. Загусцець (пра кроў).

3. Перасохшы, пакрыцца тонкай цёмнай плеўкай (пра вусны).

Вусны запякліся.

|| незак. запяка́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запека́ться

1. в разн. знач. запяка́цца; (о губах — ещё) смя́гнуць, сма́гнуць; см. запе́чься;

2. страд. запяка́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крышэ́цьзапякацца (пра кроў)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kreseti ’тс’ (там жа, 2, 547). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засмя́гнуць, засма́гнуць ’звянуць, высахнуць’. Рус., кур., смал. засмягнуть ’пакрыцца гноем, каростай’, ’высахнуць’, бранск. засма́гнуть ’высахнуць’, укр. засма́гнути ’загарэць (на сонцы)’, ’запякацца; пакрывацца налётам ад смагі (пра губы)’, чэш. zasmahnouti ’засмажыць да карычневага колеру’. Гл. смягнуць, смага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

румя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

1. Пакрывацца румянцам (у 1 знач.); чырванець. Твар румяніцца дзявочы, І бярозкай гнецца стан... Гурло.

2. Пакрываць твар румянамі; фарбавацца. Жанчына румяніцца.

3. Набываць чырвоны колер, адценне, чырванець. Над полем, Над сасоннікам, Над гаем Румяніцца вячэрняя зара. Свірка. Да раніцы над мястэчкам румянілася патрывожанае неба. Паўлаў. // Падсмажваючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарыначкай; запякацца. Пірог пачаў румяніцца. □ Смажаная на зборы бульба румянілася хрумсткімі скрылікамі на вялікай патэльні. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смя́га ‘сухасць на губах’, ‘смага’ (Нас., Касп.), ‘млявасць, млосць’ (Ласт.), смя́гнуцьзапякацца, засыхаць ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп.), ‘смажыцца ў зачыненым посудзе’ (Касп.), ‘вянуць’ (Гарэц.), ‘пячыся на сонцы, адчуваць прагу да вады, быць мляўкім’ (Варл.), смя́глы ‘засохлы ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смя́гці, смя́хці ‘сохнуць (па кім-небудзь)’ (віл., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. смя́гнуть, пересмя́гнуть ‘перасохнуть (аб губах), патрэскацца’: смя́га во рту, стараж.-рус. прѣсмѧгнути ‘высахнуць, запячыся’, чэш. osmahlý ‘загарэлы’, славац. zusmehlý, славен. prismegniti ‘пасохнуць (пра расліны)’. У рускай таксама формы з ‑к‑: пересмя́клый, пересмякло во рту. Зыходнае *smęgnoti — вынік назалізацыі каранёвага галоснага, прадстаўленага ў *smog‑, гл. смаголь (Куркіна, Диал. структура, 73). Паводле Махэка (гл. Фасмер, 3, 695), гэта экспрэсіўная палаталізацыя зыходнага смага (гл.) або яго кантамінацыя з *mekъkъ (гл. мяккі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)