запэ́ўніваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запэ́ўніваю запэ́ўніваем
2-я ас. запэ́ўніваеш запэ́ўніваеце
3-я ас. запэ́ўнівае запэ́ўніваюць
Прошлы час
м. запэ́ўніваў запэ́ўнівалі
ж. запэ́ўнівала
н. запэ́ўнівала
Загадны лад
2-я ас. запэ́ўнівай запэ́ўнівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запэ́ўніваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запэ́ўніваць несов. заверя́ть, уверя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запэ́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запэўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым.

Упэўніць, пераконваючы ў чым-н., абяцаючы што-н.

З. у сваёй адданасці і дружбе.

|| незак. запэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае; наз. запэ́ўніванне, -я, н.

|| наз. запэ́ўненне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запэ́ўнівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запэўніваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уверя́ть несов. упэ́ўніваць, запэ́ўніваць; (убеждать) перако́нваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запэ́ўніванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запэўніваць — запэўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заверя́ть несов.

1. (уверять) запэ́ўніваць;

2. (удостоверять) завяра́ць, засве́дчваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Руча́цца 1 ’запэўніваць, гарантаваць, прымаць на сябе адказнасць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), руча́ць ’запэўніваць у чым-небудзь, як бы даючы руку ў знак вернасці’ (Нас., Бяльк.), параўн. народны выраз гарантыі або праўдзівасці: даю руку на адсячэнне. Да рука (гл.), параўн. даручы́ць, заручы́цца і іншыя вытворныя, літаральна ’падаючы руку, пацвердзіць праўдзівасць (дамову, заданне і пад.)’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1251; Бязлай, 3, 189. Паводле іншай версіі (параўн. Глухак, 532), для паўднёваславянскага арэала рэканструюецца прасл. дыял. *ručati, запазычанае з прагерманскага *rōkjan ’забяспечыць, даставіць’ (> ст.-в.-ням. ruohhjan, ruochen ’тс’), што на фоне шматлікіх фактаў, якія тлумачаць першую версію, падаецца малаверагодным.

Руча́цца 2 ’вітацца за руку’ (Касп. Віц.). Гл. рукацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Запэўніваць у чым‑н., гарантаваць што‑н., прымаць на сябе адказнасць за каго‑, што‑н. — Я ручаюся, што Коля апраўдае высокае званне камсамольца... Корзун. — Ручаюся, праз тры гады .. [Іванова] сама ў нашым жа інстытуце будзе чытаць бліскучыя лекцыі. Васілевіч.

•••

Ручацца галавой за каго‑, што‑н. — браць на сябе поўную адказнасць за каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)