запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. заправіць, заправіцца.

2. Прыправа да стравы, заправа (разм.).

Страва без запраўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запра́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. запра́ўка запра́ўкі
Р. запра́ўкі запра́вак
Д. запра́ўцы запра́ўкам
В. запра́ўку запра́ўкі
Т. запра́ўкай
запра́ўкаю
запра́ўкамі
М. запра́ўцы запра́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запра́ўка ж., в разн. знач. запра́вка;

з. машы́ны — запра́вка маши́ны;

з. ка́шы — запра́вка ка́ши

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.

2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.

1. Заправіць сваю машыну гаручым.

2. чым і без дап. Добра падсілкавацца (разм.).

|| незак. запраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́юцца.

|| наз. запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспрэ́с-запра́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. экспрэ́с-запра́ўка экспрэ́с-запра́ўкі
Р. экспрэ́с-запра́ўкі экспрэ́с-запра́вак
Д. экспрэ́с-запра́ўцы экспрэ́с-запра́ўкам
В. экспрэ́с-запра́ўку экспрэ́с-запра́ўкі
Т. экспрэ́с-запра́ўкай
экспрэ́с-запра́ўкаю
экспрэ́с-запра́ўкамі
М. экспрэ́с-запра́ўцы экспрэ́с-запра́ўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

1. Уставіць, усунуць у што-н.

З. штаны ў боты.

2. Падрыхтаваць да работы, ужывання, карыстання (пра механізмы, прыборы).

З. бак бензінам.

З. газавую лямпу.

3. Пакласці ў што-н. прыправу.

З. грыбы смятанай.

|| незак. запраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. запра́вачны, -ая, -ае (паводле 2 знач.).

Заправачная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхабслуго́ўванне, ‑я, н.

Тэхнічнае абслугоўванне машын (рамонт, запраўка, агляд і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бензазапра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

Запраўка машын бензінам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бмешка ’пасыпка, запраўка корму хатняй жывёле’ (БРС); ’мука грубага памолу’ (Жд., 1, Янк. II, Інстр. I, Мат. Гом.); ’дробная мякіна’ (Шат.). Укр. о́бмішка ’вотруб’е або мука, што падмешваюць у корм жывёле’, польск. obmieszka ’тс’. Да абмяшаць з суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)