запрацава́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запрацава́ны запрацава́ная запрацава́нае запрацава́ныя
Р. запрацава́нага запрацава́най
запрацава́нае
запрацава́нага запрацава́ных
Д. запрацава́наму запрацава́най запрацава́наму запрацава́ным
В. запрацава́ны (неадуш.)
запрацава́нага (адуш.)
запрацава́ную запрацава́нае запрацава́ныя (неадуш.)
запрацава́ных (адуш.)
Т. запрацава́ным запрацава́най
запрацава́наю
запрацава́ным запрацава́нымі
М. запрацава́ным запрацава́най запрацава́ным запрацава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запрацава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запрацава́ны запрацава́ная запрацава́нае запрацава́ныя
Р. запрацава́нага запрацава́най
запрацава́нае
запрацава́нага запрацава́ных
Д. запрацава́наму запрацава́най запрацава́наму запрацава́ным
В. запрацава́ны (неадуш.)
запрацава́нага (адуш.)
запрацава́ную запрацава́нае запрацава́ныя (неадуш.)
запрацава́ных (адуш.)
Т. запрацава́ным запрацава́най
запрацава́наю
запрацава́ным запрацава́нымі
М. запрацава́ным запрацава́най запрацава́ным запрацава́ных

Кароткая форма: запрацава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запрацава́ны (приобретённый трудом) трудово́й, зарабо́танный;

з. рубе́ль — трудово́й (зарабо́танный) рубль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запрацаваць.

2. у знач. прым. Набыты працай. Я рана навучыўся несці кнігу другім. Я ўмею ўжо аддаваць запрацаваны грош на кнігу, а пасля чытаць. Брыль. Платону з малых гадоў давялося паспрабаваць слодыч запрацаванага кавалка хлеба. Хведаровіч.

3. у знач. прым. Які запрацаваўся, стаміўся ад працяглай або цяжкай работы. Рыгор у думках паставіў сябе на месца гэтай сціплай, запрацаванай дзяўчыны. Ваданосаў. // Натруджаны (пра рукі). Вось яны [дзяўчаты] параўняліся са мною. Спазналі. А як слаўна ціснуць гэтыя жорсткія запрацаваныя рукі. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрацо́ваны, см. запрацава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарабо́танный заро́блены, запрацава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трудово́й

1. працо́ўны;

2. (приобретённый трудом) запрацава́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грузаві́к, ‑а, м.

Разм. Грузавы аўтамабіль. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элева́тар, ‑а, м.

1. Збудаванне для захоўвання вялікай масы збожжа з механічным абсталяваннем для прыёму, ачысткі, сушкі і разгрузкі зерня. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка. Асабліва важна, каб збожжаўборачны канвеер дзейнічаў зладжана і бесперабойна ва ўсіх звеннях — ад нівы да элеватара. «Звязда».

2. Канвеер для перамяшчэння грузаў вертыкальна або пад вялікім вуглом да гарызонта. З элеватара густа сыпалася ў .. кузаў [машыны] сіласная маса. Паслядовіч.

3. Водаструменная помпа, якая выкарыстоўваецца ў сістэме ацяплення для змешвання гарачай і халоднай вады.

[Ад лац. elevator — які падымае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салёны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю (пра вадаёмы) і проціл. прэсны. Салёнае мора. Салёнае возера. □ Увесь час пытай зямлю, чаго яна хоча: кіслага ці салёнага? Кулакоўскі. // Якому ўласцівы спецыфічны смак солі (пра вільгаць). Салёныя пырскі. □ У салёнай белай пене Шэпты галькі навакол, Бы Манахава маленне Ціха падае на дол. Крапіва. Хвалі салёныя — чыстыя слёзы, Мо ў твае рэчкі плакалі лозы? Кавалюк. / Пра паветра, вецер. Салёны вільготны вецер дзьмуў.. [хлопчыкам] у твар, свістаў ля вушэй, упіраўся ў грудзі. Бяганская.

2. Прыпраўлены соллю, занадта пасолены. Салёная страва. Салёная зацірка. □ Навечна будзь благаславёны, Запрацаваны ў поце хлеб — Не квашаны і не салёны, Для важных спечаны патрэб! Глебка. / Пра смак крыві, слёз, поту. Салёны пот. □ Мірошкін адчуў салёны смак у роце і зразумеў, што гэта слёзы Галі — апошняе адчуванне, звязанае з гэтай прыгожай, каханай дзяўчынай. Пятніцкі. / у перан. ужыв. Развітаўся з салёнаю службай марской, Месцам вахты працоўнай Стаў ціхі пакой. Жычка.

3. Прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы (пра харчовыя прадукты). Салёная рыба. Салёныя агуркі. □ Грыбную ікру можна прыгатаваць з сушаных або салёных грыбоў. «Звязда».

4. перан. Разм. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці. Салёнае слоўца. Салёны анекдот. □ Пры рабоце адпускалася многа жартаў, салёных і смешных. Лужанін. Размаўлялі .. [рыбакі] паміж сабой вольна, нярэдка перасыпаючы гаворку салёнымі слоўцамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)