запо́р¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне, якім запіраюць, замыкаюць.

Дзверы без запора.

Вароты на запоры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́р

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. запо́р запо́ры
Р. запо́ра запо́раў
Д. запо́ру запо́рам
В. запо́р запо́ры
Т. запо́рам запо́рамі
М. запо́ры запо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запора ​1. Запорная ручка. Запорны кранштэйн. Запорнае прыстасаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаро́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запару́ запо́рам
2-я ас. запо́раш запо́раце
3-я ас. запо́ра запо́руць
Прошлы час
м. запаро́ў запаро́лі
ж. запаро́ла
н. запаро́ла
Загадны лад
2-я ас. запары́ запары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час запаро́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́крутка ж.

1. (приспособление для запора двери, ставни) завёртка;

2. (завиток, загиб) закорю́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)