запля́млены

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запля́млены запля́мленая запля́мленае запля́мленыя
Р. запля́мленага запля́мленай
запля́мленае
запля́мленага запля́мленых
Д. запля́мленаму запля́мленай запля́мленаму запля́мленым
В. запля́млены (неадуш.)
запля́мленага (адуш.)
запля́мленую запля́мленае запля́мленыя (неадуш.)
запля́мленых (адуш.)
Т. запля́мленым запля́мленай
запля́мленаю
запля́мленым запля́мленымі
М. запля́мленым запля́мленай запля́мленым запля́мленых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запля́млены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запля́млены запля́мленая запля́мленае запля́мленыя
Р. запля́мленага запля́мленай
запля́мленае
запля́мленага запля́мленых
Д. запля́мленаму запля́мленай запля́мленаму запля́мленым
В. запля́млены (неадуш.)
запля́мленага (адуш.)
запля́мленую запля́мленае запля́мленыя (неадуш.)
запля́мленых (адуш.)
Т. запля́мленым запля́мленай
запля́мленаю
запля́мленым запля́мленымі
М. запля́мленым запля́мленай запля́мленым запля́мленых

Кароткая форма: запля́млена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запля́млены

1. запя́тнанный; испя́тнанный;

2. перен. запя́тнанный, зама́ранный;

1, 2 см. запля́міць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запя́тнанный запля́млены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

испя́тнанный разг. спля́млены, запля́млены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

очернённый ачэ́рнены, абгаво́раны, абнясла́ўлены, запля́млены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́ранный

1. запэ́цканы, мног. пазапэ́цкваны, забру́джаны, мног. пазабру́джваны; замара́ны;

2. запля́млены, зганьбава́ны, знясла́ўлены, замара́ны; см. замара́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пля́ма, пля́міна, пле́ма, плямізма, плям, пля́мка ’знак, месца на паверхні як брудны след чаго-небудзь’, ’што-небудзь ганебнае’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Шпіл., Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Растарг.; Юрч. СНЛ; ЛА, 3); пля́мы ’абвесак’ (лаг., ЛА, 2); пляміць ’рабіць плямы’ (Бяльк.), пля́місты ’маркі, мазкі, мазісты’ (Нас., Гарэц.), плямі́сты ’з плямамі’ (даўг., Сл. ПЗБ; Растарг.), пля́мнызаплямлены, у плямах’ (Нас.). З польск. plama ’пляма’ (Кюнэ, Poln., 87), якое узнікла ў выніку кантамінацыі польск. plana ’пляма, ганьба, загана’ (гл. пле́на2) і медыцынск. plama ’чырвоная пляма на скуры ад хваробы’, што з ням. flamme ’тс’ і ’пляма на сукенцы’ (Брукнер, 417; Банькоўскі, 2, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сумле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца высокімі маральнымі якасцямі. [Купала] лічыў, што свяшчэнным абавязкам кожнага сумленнага чалавека з’яўляецца самаадданае змаганне за родную зямлю. Гіст. бел. сав. літ. Паліна Галавач была жонкай сумленнага чалавека, савецкага афіцэра Кузьмы Галавача. Новікаў. // Уласцівы чалавеку з такімі якасцямі. Сумленным сэрцам ты ў ім Іводгулле адрозніш І ворагаў і сяброў галасы. Аўрамчык. // Не здольны ўкрасці, не схільны да крадзяжу. Пакрыўджаная за сына, маці не змоўчала, — Сам ты злодзей, — адказала яна [п’янаму], а сын мой сумленны, нічога ў цябе ён не ўкраў. Галавач. Слабы замок бараніў дабро толькі ад сумленных людзей і вісеў так сабе, на, пострах. Бядуля. // Старанны, шчыры. Дзед Баўтрук быў работнік сумленны. Гарачкі ў рабоце не пароў, а рабіў паважна, але гладка і акуратна. Колас. // Які выказвае праўдзівасць характару, адкрыты (пра твар, погляд і пад.). Рыбаковы сумленныя вочы Схаладзелі на міг, нібы лёд. Панчанка.

2. Згодны з паняццем сумленнасці. Сумленныя паводзіны. □ [Дзімін:] — Ты [Максім Сцяпанавіч], напрыклад, лічыш сумленным, што ўладзіў пасынка ў інстытут. Карпаў. // Які вынікае з адносін да сваіх абавязкаў; атрыманы дзякуючы такім адносінам. Зарабіць, сумленны кавалак хлеба. □ Хоць не кожны хай мае партыйны білет, Але ў працы сумленнай мы ўсе — камуністы. Прыходзька.

3. Нічым не заплямлены, бездакорны. Сумленнае імя. // Якая захоўвае свой жаночы гонар. Сумленная дзяўчына, пакуль сваты не ў хату — і гаварыць употай не стане. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)