запе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. Заперці якое-н. памяшканне, застаўшыся ў ім.

З. ў каморы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зачыніцца, замкнуцца.

Вароты заперліся.

|| незак. запіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́рціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запру́ся запро́мся
2-я ас. запрэ́шся запраце́ся
3-я ас. запрэ́цца запру́цца
Прошлы час
м. запё́рся запе́рліся
ж. запе́рлася
н. запе́рлася
Загадны лад
2-я ас. запры́ся запры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час запё́ршыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запе́рціся сов.

1. запере́ться;

з. ў сваі́м пако́і — запере́ться в свое́й ко́мнате;

2. (не признаться в чём-л.) запере́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. запёрся, ‑перлася і ‑пёрлася; зак.

1. Знаходзячыся дзе‑н., замкнуць дзверы на замок, засаўку і пад.; закрыць уваход да сябе. Пік ужо раззлаваўся і, насварыўшыся на жонку, запёрся ў бакоўцы. Быкаў. // перан. Адасобіцца, адмежавацца ад навакольнага свету. Заперціся ў чатырох сценах.

2. Замкнуцца, зачыніцца. Вароты запёрліся.

3. Зак. да запірацца (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіра́цца гл. заперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заперціся (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Зацята маўчаць, замоўчваць што‑н. Запірацца на допыце.

3. Зал. да запіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запере́ться

1. (на ключ) замкну́цца, мног. пазамыка́цца; (на крючок) зашчапі́цца, мног. пазашчэ́плівацца; (затвориться) зачыні́цца, мног. пазачыня́цца;

2. (отрицать свою провинность) упе́рціся, запе́рціся, не прызна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запіра́цца несов.

1. запира́ться;

2. разг. (отрицать свою виновность) запира́ться;

з. на до́пыце — запира́ться на допро́се;

1, 2 см. запе́рціся;

3. страд. запира́ться; см. запіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)