за́панка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́панка за́панкі
Р. за́панкі за́панак
Д. за́панцы за́панкам
В. за́панку за́панкі
Т. за́панкай
за́панкаю
за́панкамі
М. за́панцы за́панках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́панка ж. за́понка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́панка і за́пінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Засцежка для манжэтаў і каўняра мужчынскай сарочкі. Недалужна-сіратліва матлялася ля каўняра адшпіленая запанка. Шынклер. З рукавоў пінжака высунуліся белыя шырокія манжэты з перламутравымі запінкамі. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кно́пка

1. кно́пка, -кі ж.;

2. (застёжка) за́панка, -кі ж., за́пінка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́пінка,

гл. за́панка.

запі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж. (звычайна з прыназ. «без»).

Замінка, затрымка ў гаворцы, выкліканая цяжкасцю ў падборы патрэбнага слова, няўпэўненасцю або збянтэжанасцю гаворачай асобы. Алік без запінкі, ні разу нават не збіўшыся, Заказаў абедзве тэарэмы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спень ‘шпень, кароткі выступ, завостраная кароткая палачка і інш.’ (ТС), укр. дыял. спінь ‘востры канец верацяна’. Апошняе, паводле Трубачова (Ремесл. терм., 100; Труды, 1, 778), роднаснае н.-луж. špeńc ‘стрэмка, асцюк, калючка, жала, страла, расток’ < *spěnьcь, *spьnьcь < прасл. дыял. *spьnь, spinь што звязала з лац. spīna ‘іголка, шып’, spīnus ‘цёран’. Можа паходзіць таксама з рум. spin ‘калючка, іголка’ (ЕСУМ, 5, 374). Гл. аднак шпень ‘штыр, стрыжань’, ‘вастрыё ў верацяне’, шпе́ніць ‘шчыльна састаўляць’, якія несумненна да польск. śpień ‘злучэнне, запанка’, параўн. шпо́нка ‘драўляны шып, якім замацоўваюцца дошкі (Ян.), што, хутчэй за ўсё, звязана з ням. Spahn ‘трэска’. Няясна, магчыма, вынік налажэння семантыкі розных па паходжанні слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)