запаве́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
запаве́тны |
запаве́тная |
запаве́тнае |
запаве́тныя |
| Р. |
запаве́тнага |
запаве́тнай запаве́тнае |
запаве́тнага |
запаве́тных |
| Д. |
запаве́тнаму |
запаве́тнай |
запаве́тнаму |
запаве́тным |
| В. |
запаве́тны (неадуш.) запаве́тнага (адуш.) |
запаве́тную |
запаве́тнае |
запаве́тныя (неадуш.) запаве́тных (адуш.) |
| Т. |
запаве́тным |
запаве́тнай запаве́тнаю |
запаве́тным |
запаве́тнымі |
| М. |
запаве́тным |
запаве́тнай |
запаве́тным |
запаве́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
запаве́тны, -ая, -ае.
1. Дарагі для каго-н., задушэўны
Запаветная мара.
Запаветныя думкі.
2. Які па-асабліваму цэніцца, старанна аберагаецца.
З. куточак.
З. талісман.
3. Звязаны з наказам, тайнай умовай.
Запаветнае слова.
|| наз. запаве́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запаве́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які па-асабліваму цэніцца, старанна аберагаецца. На зямлі куточак запаветны, Родны ўтульны матчын агародчык... Кляўко. Зграя сабак ахоўвае Скарбы, дабро запаветнае. Дзяргай. // Патаемны, вядомы не ўсім. Каля непрыкметных Сцежак запаветных Раніцай вясковай Я знайшоў падкову. Танк. // Дарагі для каго‑н., задушэўны. У .. [Ермакова] тады жыла запаветная мара — стаць лётчыкам. Мележ. // Жаданы, доўгачаканы. Якуб.. прыйшоў у атрад з вінтоўкай, якую ён сам раздабыў і збярог да гэтага запаветнага часу. Брыль.
2. Атрыманы ў спадчыну ад мінулых пакаленняў; старадаўні. Запаветныя песні. □ Серадзібор можа нават пахваліцца, што там ніхто не замыкае дзвярэй нанач.. Так гэты запаветны звычай пачаў вяртацца і пасля вайны. Пестрак. // Казачны, легендарны. Усё жыццё шукаў мой дзед прыгонны Ад шчасця запаветныя ключы. Звонак.
3. Звязаны з запаветам, наказам, тайнай умовай. [Ганна Сяргееўна] аб многім хацела сказаць людзям, каб не забыцца, і дзецям запаветнае слова сказаць, калі з ёю што здарыцца. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)