заняво́ленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. заняво́ленне
Р. заняво́лення
Д. заняво́ленню
В. заняво́ленне
Т. заняво́леннем
М. заняво́ленні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заняво́ленне ср. (состояние) порабоще́ние, закабале́ние; закрепоще́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заняво́ленне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. заняволіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, незалежнасці, поўнасцю падпарадкаваць сабе.

|| незак. заняво́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. заняво́льванне, -я, н.

|| наз. заняво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закабале́ние закабале́нне, -ння ср., заняво́ленне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

порабоще́ние ср. заняво́ленне, -ння ср., заняво́льванне, -ння ср.; прыгнята́нне, -ння ср.; прыгнёт, -ту м., мн. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

турма́, ‑ы; мн. турмы, ‑аў; ж.

1. Месца зняволення, будынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, якія прыгавораны судом да пазбаўлення волі, або тыя, што знаходзяцца пад следствам. [Дзяўчыну] не пасадзілі ў турму, а паколькі яна была яшчэ вельмі маладая, суд вырашыў выслаць яе этапным парадкам у нейкі штат. Лынькоў. Машына спынілася каля турмы. Мележ. // Пакаранне зняволеннем. Відаць было Максіму, што Алесь вельмі ганарыцца сваімі чатырма і васьмю месяцамі турмы. Машара. Дзед не змоўчаў. — Мой след, — сказаў ён, — хоць і праз турмы прайшоў, але чысты, не тое, што другіх... Якімовіч. // Знаходжанне ў зняволенні. У турме [П. Пестрак] захапляўся літаратурай, шмат чытаў, пісаў вершы. Хромчанка. А Кірыл сваё паўтараў: — Так усім і скажы, рабочы я і аніякай турмы не адбываў. Кавалёў. Пайду ў турму і веру — будзе год, калі маю прамову дагаворыць натхнёны барыкадамі кулямёт! Таўлай.

2. перан. Месца, дзе цяжка жыць, дзе жывуць прыгнечана. Царская Расія была турмой народаў. □ Я старац, Фёдар Кузьміч... Пустэльнік, Які сам сябе тут, на заімцы, у келлю-турму запёр... Сіпакоў. // Заняволенне, прыгнечанне. Ф. Багушэвіч .. клікаў з цемры да святла, з турмы на свабоду. «Полымя».

•••

Турма плача па кім — пра таго, хто заслугоўвае пакарання, турэмнага зняволення.

[Ад ням. Turm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)