зане́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; занёсся, -не́слася; -нясі́ся; зак.

1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы.

Коні занесліся ў чыстае поле.

2. Далёка зайсці ў думках, марах.

З. думкамі ў далёкія краіны.

|| незак. зано́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зане́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. занясу́ся занясё́мся
2-я ас. занясе́шся занесяце́ся
3-я ас. занясе́цца занясу́цца
Прошлы час
м. занё́сся зане́сліся
ж. зане́слася
н. зане́слася
Загадны лад
2-я ас. занясі́ся занясі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час занё́сшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зане́сціся сов. (в мыслях, мечтах) унести́сь, занести́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зане́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся, ‑нясуцца; пр. занёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.

1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы. Коні занесліся ў чыстае поле.

2. Апынуцца дзе‑н., перамясціўшыся па паветры. Ці то птушка бож[ая] Кінула зярно, Ці то заняслося Бураю яно. Колас.

3. перан. Далёка зайсці ў думках, марах. Занесціся думкамі ў далёкія краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зано́сіцца, ‑носіцца; незак.

1. Незак. да занесціся.

2. Зал. да заносіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унести́сь

1. разг. (убежать) памча́цца; пане́сціся;

2. перен. (миновать) міну́ць; (исчезнуть) зні́кнуць;

3. перен. (о мыслях, мечтах) зане́сціся;

он унёсся далеко́ в свои́х мы́слях ён занёсся далёка ў сваі́х ду́мках; см. уноси́ться 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)