замяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. замясціць.

2. каго (што). Часова выконваць чые-н. абавязкі.

З. загадчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяшча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. замяшча́ю замяшча́ем
2-я ас. замяшча́еш замяшча́еце
3-я ас. замяшча́е замяшча́юць
Прошлы час
м. замяшча́ў замяшча́лі
ж. замяшча́ла
н. замяшча́ла
Загадны лад
2-я ас. замяшча́й замяшча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час замяшча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замяшча́ць несов., в разн. знач. замеща́ть; см. замясці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да замясціць.

2. каго-што. Часова выконваць чые‑н. абавязкі; быць чыім‑н. намеснікам. Замяшчаць загадчыка. □ Залескі быў хворы, і Яўген часова замяшчаў яго. Шамякін. Мяснікоў выехаў у Маскву, затым у Магілёў — замяшчаць вярхоўнага галоўнакамандуючага. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; -ме́шчаны; зак.

1. каго-што кім-чым. Паставіць на чыё-н. месца, замяніць.

На фізічна цяжкіх участках з. жаночы персанал мужчынскім.

2. што. Заняць свабодную пасаду, вакансію.

З. вакантныя адзінкі.

|| незак. замяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. замяшчэ́нне, -я, н.

Конкурс на з. пасады загадчыка аддзела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замеща́ть несов. замяшча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяшча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да замяшчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замяшча́цца несов., страд. замеща́ться; см. замяшча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяшчаць — замясціць.

•••

Метад замяшчэння гл. метад.

Рэакцыя замяшчэння гл. рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сульфава́ць

замяшчаць (замясціць) у арганічным злучэнні вадарод у атама вугляроду’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сульфу́ю сульфу́ем
2-я ас. сульфу́еш сульфу́еце
3-я ас. сульфу́е сульфу́юць
Прошлы час
м. сульфава́ў сульфава́лі
ж. сульфава́ла
н. сульфава́ла
Загадны лад
2-я ас. сульфу́й сульфу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сульфу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)