замяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; заме́шаны; зак.

1. што і каму. Прыгатаваць корм, мешанку жывёле.

З. свінням.

2. каго (што) у што. Уцягнуць у якую-н. непрыемную справу.

З. у непрыемную гісторыю.

|| незак. заме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяша́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замяша́ю замяша́ем
2-я ас. замяша́еш замяша́еце
3-я ас. замяша́е замяша́юць
Прошлы час
м. замяша́ў замяша́лі
ж. замяша́ла
н. замяша́ла
Загадны лад
2-я ас. замяша́й замяша́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час замяша́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замяша́ць сов.

1. (корм) пригото́вить, замеша́ть;

2. (начать мешать) замеша́ть;

3. (вовлечь) замеша́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяша́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Размешваючы, расціраючы што‑н. у вадкасці, прыгатаваць аднародную масу. Замяшаць раствор. // Прыгатаваць корм, мешанку жывёле. [Мацвеіха] дастала з печы чыгун паранай бульбы, пасекла ў карыце і замяшала свінням. Чорны.

замяша́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго ў што.

Уцягнуць у якую‑н. (звычайна небяспечную, нядобрую) справу. Замяшаць у непрыемную гісторыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́шваць гл. замясіць, замяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго (разм.).

Боўтаючы, рашчыніць, замяшаць нейкую колькасць чаго-н.

Н. цеста на бліны.

|| незак. набо́ўтваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замясіць ​1.

заме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замяшаць ​1.

заме́шваць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замяшаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Боўтаючы, рашчыніць, замяшаць нейкую колькасць чаго‑н. Набоўтаць цеста на блінцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​1 — замясіць ​1.

заме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​2замяшаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замеша́ть сов.

1. (начать мешать) пача́ць мяша́ць;

2. (вовлечь) замяша́ць, умяша́ць; (впутать) заблы́таць, ублы́таць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)