замурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.

Пасадзіць каго-н., схаваць што-н. у чым-н., наглуха заклаўшы муроўкай.

З. золата ў сцяне.

|| незак. замуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замурава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замуру́ю замуру́ем
2-я ас. замуру́еш замуру́еце
3-я ас. замуру́е замуру́юць
Прошлы час
м. замурава́ў замурава́лі
ж. замурава́ла
н. замурава́ла
Загадны лад
2-я ас. замуру́й замуру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час замурава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замурава́ць сов.

1. в разн. знач. замурова́ть;

2. безл., перен., разг. замёрзнуть, покры́ться льдом;

во́кны ~ва́лао́кна замёрзли;

рэ́чку ~ва́ла — ре́чка покры́лась льдом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Закласці наглуха муроўкай (адтуліну, праём і пад.). Замураваць акно. Замураваць дзверы.

2. Пасадзіць каго‑н., схаваць што‑н. у памяшканні, у тайніку, наглуха заклаўшы муроўкай. Замураваць золата ў сцяне. □ Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў слуп каменны. Дубоўка.

3. перан. Разм. Пакрыць снегам, лёдам; замарозіць. Прачнуўся Лёнька .. Працёр вочы, глянуў на вокны і сам сабе ўсміхнуўся: на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці — вокны за ноч замураваў мароз. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замурова́ть сов. замурава́ць, мног. пазамуро́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замурава́ны і замуро́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́ба, ‑ы, ж.

Кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму. Мароз яшчэ не паспеў замураваць шыбы акон. Сачанка. Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвенняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

1. Набыць работай, атрымаць за работу.

З. семсот рублёў.

З. права на адпачынак.

2. Атрымаць у выніку чаго-н. (разм., іран.).

З. па карку.

З. вымову.

3. Закласці, замураваць.

З. адтуліну.

Зарабіць як Заблоцкі на мыле (разм., жарт.) — пагарэць на якой-н. справе.

|| незак. зарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Замураваць сябе.

2. перан. Разм. Засесці дзе‑н. бязвыхадна, пачаць жыць замкнута, адасоблена. Замуравацца ў чатырох сценах.

3. перан. Разм. Пакрыцца лёдам, замерзнуць. Вокны замураваліся марозам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)