замо́кнуць, -ну, -неш, -не; замо́к, -кла; -ні; зак.

1. Стаць мокрым, намокнуць.

Сена замокла.

Запалкі замоклі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набрыняўшы ад вільгаці, перастаць цячы.

Бочка замокла.

|| незак. замака́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замо́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замо́кну замо́кнем
2-я ас. замо́кнеш замо́кнеце
3-я ас. замо́кне замо́кнуць
Прошлы час
м. замо́к замо́клі
ж. замо́кла
н. замо́кла
Загадны лад
2-я ас. замо́кні замо́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час замо́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замо́кнуць сов., в разн. знач. замо́кнуть;

бо́чка ~кла — бо́чка замо́кла;

се́на ~кла — се́но замо́кло;

но́гі ~клі — но́ги замо́кли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замок, ‑ла; зак.

Разм.

1. Стаць мокрым, вільготным; намокнуць. Сена замокла. Запалкі замоклі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набрыняўшы ад вільгаці, перастаць цячы. Бочка замокла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замака́ць гл. замокнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замака́ць, ‑ае.

Незак. да замокнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́кнуть сов. замо́кнуць, мног. пазамака́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замака́ць несов., в разн. знач. замока́ть; см. замо́кнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазамака́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е, -а́юць; зак.

1. Стаць мокрым, замокнуць — пра ўсё, многае.

Сена пазамакала.

2. Набрыняўшы, перастаць цячы — пра ўсё, многае.

Бочкі пазамакалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазамака́ць, ‑ае; зак.

1. Стаць мокрым, замокнуць — пра ўсё, многае. Сена пазамакала.

2. Набрыняўшы, перастаць цячы — пра ўсё, многае. Бочкі пазамакалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)