пазамака́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е, -а́юць; зак.

1. Стаць мокрым, замокнуць — пра ўсё, многае.

Сена пазамакала.

2. Набрыняўшы, перастаць цячы — пра ўсё, многае.

Бочкі пазамакалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)