акру́жнасць, -і, ж.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, усе пункты якой роўна адцалены ад цэнтра.

2. Лінія вымярэння акруглых паверхняў і прадметаў.

А. шара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́ліпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

Эліптычная арбіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акру́жнасць, ‑і, ж.

Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавая адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня, акружнасці. Акружкасць зямнога шара. // Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго‑н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб’ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замкнё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. замкнё́ны замкнё́ная замкнё́нае замкнё́ныя
Р. замкнё́нага замкнё́най
замкнё́нае
замкнё́нага замкнё́ных
Д. замкнё́наму замкнё́най замкнё́наму замкнё́ным
В. замкнё́ны (неадуш.)
замкнё́нага (адуш.)
замкнё́ную замкнё́нае замкнё́ныя (неадуш.)
замкнё́ных (адуш.)
Т. замкнё́ным замкнё́най
замкнё́наю
замкнё́ным замкнё́нымі
М. замкнё́ным замкнё́най замкнё́ным замкнё́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замкнё́ны

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. замкнё́ны замкнё́ная замкнё́нае замкнё́ныя
Р. замкнё́нага замкнё́най
замкнё́нае
замкнё́нага замкнё́ных
Д. замкнё́наму замкнё́най замкнё́наму замкнё́ным
В. замкнё́ны (неадуш.)
замкнё́нага (адуш.)
замкнё́ную замкнё́нае замкнё́ныя (неадуш.)
замкнё́ных (адуш.)
Т. замкнё́ным замкнё́най
замкнё́наю
замкнё́ным замкнё́нымі
М. замкнё́ным замкнё́най замкнё́ным замкнё́ных

Кароткая форма: замкнё́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падво́р’е, ‑я, н.

1. Падворак. Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор’і валяліся старыя колы, бараны, кавалкі ржавага жалеза. Марціновіч.

2. Заезны двор.

3. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру або архірэю. [Дзяўчына:] — Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́ліпс і э́ліпсіс, ‑а, м.

1. Замкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак (фокусаў) застаецца пастаяннай. // Контур, абрысы якога‑н. прадмета, якія напамінаюць такую крывую. Я заўважаю на .. валасатых нагах [Малініна] прадаўгаватыя бялявыя эліпсы — гэта, мусіць, і ёсць сляды колішняга ранення? Масарэнка.

2. У мовазнаўстве — рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога‑н. члена сказа, што лёгка падразумяваецца.

[Грэч. élleipsis — пропуск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)