адна- ці шматканальная сістэма прыкладнога тэлебачання, у якой перадавальныя камеры звязаны з прыёмнікамі мясцовымі кабельнымі лініямі сувязі. Кіраванне камерамі дыстанцыйнае або яны працуюць у аўтам. рэжыме. Параметры З.т.с. вызначаюцца яе прызначэннем і могуць адрознівацца ад вяшчальных тэлевізійных стандартаў. Выкарыстоўваецца ў прамысл. тэлебачанні, навуч. установах, ваеннай справе, на транспарце, у медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акру́жнасць, -і, ж.
1. У матэматыцы: замкнёная крывая, усе пункты якой роўна аддалены ад цэнтра.
2. Лінія вымярэння акруглых паверхняў і прадметаў.
А. шара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
э́ліпс, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.
2. Тое, што і эліпсіс.
|| прым.эліпты́чны, -ая, -ае.
Эліптычная арбіта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акру́жнасць, ‑і, ж.
Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавая адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня, акружнасці. Акружкасць зямнога шара.//Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго‑н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб’ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МУ́ФЕЛЬ (ням. Muffel),
замкнёная камера (каўпак, пасудзіна), у якую для засцярогі ад уздзеяння пячных газаў змяшчаюць вырабы або сыравіну пры іх награванні ці абпале ў муфельных печах. Пры безакісляльным награванні М. запаўняюць ахоўным газам. Вырабляюць з вогнетрывалых матэрыялаў або гарачатрывалай сталі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
reserved[rɪˈzɜ:vd]adj.
1. замкнёны, замкну́ты; стры́маны;
Ellen was a shy, reserved girl. Элен была сарамлівая, замкнёная дзяўчынка.
2. зарэзервава́ны, зака́заны за́гадзя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЫ́ПУКЛАЕ ЦЕ́ЛА,
геаметрычнае цела, якое змяшчае цалкам адрэзак, што злучае 2 любыя яго пункты; аб’яднанне выпуклай вобласці ў прасторы з яе мяжой. Напр., целы Архімеда, шар, куб, паўпрастора. Мяжа выпуклага цела ўтварае выпуклую паверхню (гл.Выпукласць і ўвагнутасць), праз кожны пункт якой праходзіць не менш як 1 апорная плоскасць, што мае агульны пункт (адрэзак або частку плоскасці) з мяжой, але не перасякае яе.
Выпуклае цела бывае 5 тыпаў: канечнае (мяжа — замкнёная выпуклая паверхня), бясконцае (адна бясконцая паверхня, напр., парабалоід), бясконцыя ў абодва бакі цыліндры (замкнёная выпуклая цыліндрычная паверхня, напр., бясконцы кругавы цыліндр), слаі паміж парамі паралельных плоскасцей, уся прастора. Асновы тэорыі выпуклага цела распрацавалі ў 19 ст.ням. матэматыкі Г.Брун і Г.Мінкоўскі; агульную тэорыю — сав. матэматыкі А.Д.Аляксандраў, А.В.Пагарэлаў і інш.Гл. таксама Мнагаграннік, Мноства.