замкну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замкну́ замкнё́м
2-я ас. замкне́ш замкняце́
3-я ас. замкне́ замкну́ць
Прошлы час
м. замкну́ў замкну́лі
ж. замкну́ла
н. замкну́ла
Загадны лад
2-я ас. замкні́ замкні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час замкну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -нёны іу́ты; зак.

1. што. Зачыніць на замок, на ключ.

З. дзверы.

З. хату.

2. каго-што. Памясціць куды-н., зачыніўшы на замок.

З. ката ў каморы.

З. паперы ў скрынку.

3. што. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго-н.

З. электрычны ланцуг.

З. кола акружэння.

|| незак. замыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| прым. замыка́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Замыкальныя мускулы (у малюска).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замкну́ць сов.

1. (закрыть) запере́ть, замкну́ть;

з. дзве́ры — запере́ть (замкну́ть) дверь;

2. (соединить концы чего-л.) замкну́ть;

з. электры́чны ланцу́г — замкну́ть электри́ческую цепь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Зачыніць на замок, на ключ. Замкнуць дзверы. Замкнуць хату. □ Скуратовіч замкнуў клець і пайшоў у дом. Чорны.

2. Зачыніць на замок каго‑, што‑н. у якім‑н. памяшканні, сховішчы. Арыштаваных .. замкнулі ў хаце Камісаравай, якая жыла крыху па водшыбе ад вёскі. Брыль. [Паходня] склаў паперы, замкнуў іх у жалезную скрынку, што стаяла ля стала ў куце. Хадкевіч.

3. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго‑н. Замкнуць электрычны ланцуг. Замкнуць правады. Замкнуць кола акружэння.

4. Ахапіць, акружыць з усіх бакоў. На плошчы дзяўчаты замкнулі Натальку ў свой жывы, вясёлы, рознакаляровы круг, так што толькі адна стракатая касынка і відна была з гэтага круга. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замыка́льны гл. замкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знадво́рку, прысл.

Са знешняга, надворнага боку.

Замкнуць дзверы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замкну́ть сов., в разн. знач. замкну́ць, мног. пазамыка́ць;

замкну́ть дверь замкну́ць дзве́ры;

замкну́ть цепь замкну́ць ланцу́г;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашчо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што.

Замкнуць, зачыніць, шчоўкнуўшы запорам.

|| незак. зашчо́ўкваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазамыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Замкнуць, зачыніць на ключ усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. шуфляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. замкнуць.

2. што. Знаходзіцца ў канцы чаго-н., заключаючы сабой.

З. шэсце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)