заме́ннік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заме́ннік заме́ннікі
Р. заме́нніка заме́ннікаў
Д. заме́нніку заме́ннікам
В. заме́ннік заме́ннікі
Т. заме́ннікам заме́ннікамі
М. заме́нніку заме́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Матэрыял, выраб і пад., які па якіх-н. уласцівасцях можа замяніць іншы.

З. каляровых металаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́ннік м., спец. замени́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́ннік, ‑а, м.

Матэрыял, выраб і пад., якія ўжываюцца замест другіх, больш каштоўных, дэфіцытных матэрыялаў, вырабаў. Заменнік скуры. Заменнік каляровых металаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлушчазаме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Штучны заменнік тлушчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

граніто́ль, -ю, м.

Цыратовая тканіна, ужыв. як заменнік скуры.

|| прым. граніто́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замени́тель спец. заме́ннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эрза́ц, -у, мн. -ы, -аў, м.

Непаўнацэнны заменнік чаго-н.; сурагат.

Э. ікры.

Э. скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́рза, -ы, ж.

Заменнік скуры: насычаная спецыяльным хімічным рэчывам тканіна з кручаных нітак.

|| прым. кі́рзавы, -ая, -ае.

Кірзавыя боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмяня́льнік

‘асоба - той, хто падмяняе каго-небудзь; заменнік чаго-небудзь’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падмяня́льнік падмяня́льнікі
Р. падмяня́льніка падмяня́льнікаў
Д. падмяня́льніку падмяня́льнікам
В. падмяня́льніка падмяня́льнікаў
Т. падмяня́льнікам падмяня́льнікамі
М. падмяня́льніку падмяня́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)