замацава́льнік, -у, м.

Хімічны састаў для замацавання чаго-н. (напр., фотаздымкаў пасля іх праяўлення, фарбы на тканіне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замацава́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. замацава́льнік замацава́льнікі
Р. замацава́льніку замацава́льнікаў
Д. замацава́льніку замацава́льнікам
В. замацава́льнік замацава́льнікі
Т. замацава́льнікам замацава́льнікамі
М. замацава́льніку замацава́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замацава́льнік м., спец. закрепи́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замацава́льнік, ‑у, м.

Хімічны састаў для замацавання фота і кінаплёнкі пасля праяўлення, фарбы на тканіне і пад.; фіксаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закрепи́тель спец. замацава́льнік, -ка м.; (фиксаж) фікса́ж, -жу м.; (фиксатив) фіксаты́ў, -ты́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)